19 сакавiка 2024, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забаранілі святкаваць 500-годдзе перамогі пад Оршай

15
Улады забаранілі святкаваць 500-годдзе перамогі пад Оршай

Мастак Мікола Купава, кіраўнік аргкамітэта ў святкаванні юбілею бітвы, атрымаў афіцыйную адмову з Аршанскага райвыканкама.

Мясцовыя чыноўнікі не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім поле фэсту і канцэрту, піша «Наша Нiва».

Мікола Купава кажа, што адмова грунтуецца на няправільна аформленай заяўцы. «Маўляў, не былі пазначаныя крыніцы фінансавання мерапрыемства, таксама не ўключылі забеспячэнне машыны хуткай дапамогі. Не, каб даць час выправіць гэтыя недахопы, так адразу - адмова. За некалькі дзён да самога мерапрыемства», - кажа мастак. Зараз аргкамітэт разгледзіць іншыя магчымасці адзначыць гадавіну перамогі войскаў ВКЛ над маскоўцамі.

8 верасня 1514 нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу - пад Оршай. Гэта вялікая перамога над значна большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках