19 сакавiка 2024, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бабруйскага прадпрыемства канфіскавалі піва з Расеі на 4 мільярды

10
У бабруйскага прадпрыемства канфіскавалі піва з Расеі на 4 мільярды

Імпартнае піва канфіскаванае ў даход дзяржавы ў арганізацыі з Бабруйска паводле пастановы Эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Бабруйская арганізацыя абскардзіла ў Вярхоўным судзе Беларусі пастанову Эканамічнага суда Магілёўскай вобласці. Вярхоўны суд пастанову суда першай інстанцыі пакінуў у дзеянні.

Падчас праверкі інспекцыяй Міністэрства падаткаў і збораў у Бабруйску была высветлена рэалізацыя арганізацыяй піва соладавага, маркіраванага кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з парушэннем усталяванага заканадаўствам парадку. Арганізацыя прадавала піва, атрыманае з Расеі, якое было маркіраванае іншым прадпрыемствам на тэрыторыі, якая не з'яўляецца тэрыторыяй ўпаўнаважанага склада для размяшчэння тавараў, што ўвозяцца ў краіну з дзяржаў Мытнага саюза.

За гэтае правапарушэнне на арганізацыю быў накладзены адміністрацыйны штраф на суму Вr1,5 млн, у даход дзяржавы, паводле пастановы Эканамічнага суда Магілёўскай вобласці, канфіскаваны кошт рэалізаванага піва амаль на Вr3,9 млрд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках