19 сакавiка 2024, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяселле і памінкі ў Карэлічах скончыліся атручваннем больш за дзесятак чалавек

Вяселле і памінкі ў Карэлічах скончыліся атручваннем больш за дзесятак чалавек

У дачыненні да кухара распачатая крымінальная справа.

12 і 13 ліпеня ў рэстаране «Колас» у Карэлічах праводзіліся два розныя паводле характару мерапрыемствы. Агульнымі сталі наступствы: звыш дзесяці грамадзян пасля гэтых застолляў звярнуліся ў шпіталь. У выніку абследавання ў іх было выяўлена інфекцыйнае захворванне сальманелёз. Рэстаран быў зачынены амаль на паўтара месяца. У дачыненні да кухара і адказнага за санітарыю распачатая крымінальная справа, паведамляе прэс-служба Упраўлення Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Крымінальная справа ў дачыненні да старэйшага кухара рэстарана і адказнага за захаванне санітарных норм і санітарна-эпідэміялагічных правілаў распачатая паводле факта парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў, якія прывялі праз неасцярожнасць да захворвання і атручэнне людзей (ч. 1 арт. 336 КК Рэспублікі Беларусь).

Такі ж дыягназ - сальманелёз - пастаўлены двум работнікам установы.

Напярэдадні атручвання спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў паказаным аб'екце быў выяўлены шэраг сур'ёзных парушэнняў, у тым ліку невыкананне паслядоўнасці тэхналагічнага працэсу прыгатавання ежы.

Следчымі ў рамках высвятлення прычын і ўмоў таго, што здарылася высветлена, што з боку адміністрацыі ўстановы не былі прынятыя своечасовыя меры ліквідацыі названых вышэй парушэнняў. Акрамя таго, яны дазволілі грамадзянам прынесці на кухню ўласныя прадукты для прыгатавання страў у антысанітарных умовах.

Як паведамілі onliner.by у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, усе, хто захварэў даўно выпісаныя (апошні чалавек - яшчэ 21 ліпеня), а рэстаран ужо працуе з улікам ліквідацыі ўсіх выяўленых недахопаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках