19 сакавiка 2024, aўторак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 100 выкладчыкаў ЕГУ могуць быць звольненыя

7
Больш за 100 выкладчыкаў ЕГУ могуць быць звольненыя

Амаль у 120 выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з 1 кастрычніка скончацца працоўныя дамовы.

Яны не ўпэўнены ў тым, што дамовы будуць падоўжаныя, заявілі прадстаўнікі прафсаюза ўніверсітэта.

«30 верасня завяршаецца тэрмін дзеяння ўсіх кантрактаў, і з тымі, хто актыўна ўдзельнічаў (у пратэстах - BNS), вядома, дамовы не падоўжылі», - заявіла BNS старшыня Прафсаюзу наёмных работнікаў, які прадстаўляе работнікаў ЕГУ, Ірына Юдзіна.

З яе слоў, універсітэт нібыта ўжо вярнуў на працу блізу 70 выкладчыкаў. Як сцвярджае Юдзіна, агулам з пачатку кастрычніка, калі ва ўніверсітэце пачнецца навучальны год, не зразумелы лёс 120 выкладчыкаў. З яе слоў, немалую частку тых, каго звольняць, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, піша ru.delfi.lt.

Работнікі, з якімі дамовы не падоўжаныя цяпер рыхтуюць пазоў у суд. Таксама аспрэчваецца і практыка працаўладкавання выкладчыкаў ЕГУ не паводле працоўных дамоваў, а паводле дамовах аб паслугах, якія не даюць ніякіх сацыяльных гарантый.

Прарэктар ЕГУ ў пытаннях камунікацыі і развіцця Дарус Удрыс паведаміў, што агулам на новы навучальны год заключаныя дамовы з 77-мі былымі выкладчыкамі ўніверсітэта, яшчэ 15 выкладчыкаў працуюць на іншых асновах.

Ён таксама сказаў, што ўніверсітэт плануе прапанаваць выкладчыкам яшчэ 26 месцаў паводле дамоваў аб індывідуальнай дзейнасці, але прызнаў, што астатнім праца не будзе прапанаваная.

«Мы думалі, што хутчэй вернемся ў Беларусь, аднак высветлілася, што будзем у Літве яшчэ пэўны час, таму трэба развязаць і пытанне наведвальнасці ўніверсітэта (...). Мы пераглядаем праграмы, таму не можам браць абавязацельствы на тэрмін большы за год у дачыненні да ўсіх выкладчыкаў», - сказаў ён.

ЕГУ, які дзейнічаў да 2004 года ў Беларусі пад ціскам беларускага рэжыму быў вымушаны спыніць дзейнасць у гэтай краіне. З 2005 года ён працуе ў Вільні. У гэты ўніверсітэце ў асноўным навучаюцца студэнты з Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках