29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх Шабанах згарэлі тры машыны

7

У выніку пажару аўтамабілі пашкоджаныя цалкам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«2 верасня а 02.35 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вул. Шабаны, 16 (насупраць дома).

Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС пры правядзенні разведкі было зазначанае загаранне легкавога аўтамабіля «Опель Вектра», 1997 г.в. з наступным загараннем суседняга «Рэно Сцэнік», 2009 года выпуску, і «Фольксваген Пасат», 1996 года выпуску. Пажар быў ліквідаваны а 02.35.

У выніку пажару аўтамабілі пашкоджаны цалкам. Таксама пашкоджаны бампер, лакафарбавае пакрыццё правых дзвярэй, шкло суседняга аўтамабіля «Пежо Баксёр», 1998 года выпуску.

Прычына пажару высвятляецца», - адзначылі там.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках