19 сакавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся высяляць жыхара Менска з кватэры за вячоркі па начах

34
Суд адмовіўся высяляць жыхара Менска з кватэры за вячоркі па начах

Суд Партызанскага раёна Менска прыняў пастанову ў справе ў дачыненні да менчука, які не дае спакойнага жыцця суседзям.

Пазоўніку ў асобе ЖРЭА адмоўлена ў задавальненні патрабаванняў аб прымусе да адчужэння жылога памяшкання і спагнання судовых выдаткаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. Адказчык, на рахунку якога 8 адміністрацыйных пратаколаў, складзеных за шум у начны час, не будзе прадаваць сваю кватэру і ў выніку судовага працэсу толькі атрымаў папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў правілаў карыстання жылым памяшканнем надалей, піша onliner.by.

Нагадаем, справу шумнага суседа пачалі разглядаць учора. Кіруючыся артыкулам №155 новага Жыллёвага кодэкса, ЖРЭА Партызанскага раёна запатрабавала абавязаць 38-гадовага грамадзяніна прадаць 2-пакаёвую кватэру ў Менску, якая належыць яму на праве ўласнасці, аплаціць судовыя выдаткі і пераехаць у іншае месца.

Суседка адказчыка, якая пражывае паверхам ніжэй, распавяла, што кватэра над ёй ператварылася ў прытон, дзе некалькі разоў на тыдзень ладзяцца начныя дэбошы. На судзе было адзначана, што ў дачыненні да ўласніка кватэры складзена ўжо 8 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія адказчыкам не аспрэчваліся. Са свайго боку адказчык абвінаваціў суседку ў прадузятасці і растлумачыў, што астатнія жыхары пад'езда прэтэнзій да яго не маюць. У адказ ЖРЭА прадставіла суду пісьмовыя заявы некалькіх жыхароў, якія пацвердзілі рэгулярны шум. Са слоў істца, суседзі запалоханыя і баяцца з'яўляцца ў суд і даваць паказанні.

Пастанова суда Партызанскага раёна можа быць абскарджаная або апратэставаная цягам 10 дзён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках