25 красавiка 2024, Чацвер, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: NATO павінна забяспечыць бяспеку Польшчы і краін Балтыі

7
Федэрыка Магерыні: NATO павінна забяспечыць бяспеку Польшчы і краін Балтыі

Краіны альянсу, якія мяжуюць з Расеяй, павінны быць упэўненыя, што атрымаюць абарону ў выпадку нападу.

Міністр замежных спраў Італіі і новая Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях сумеснай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні перакананая, што NATO павінна забяспечыць бяспеку ўсіх сваіх сябраў у сувязі з расейска-ўкраінскага канфлікту, піша «Интерфакс».

«Ёсць патрэба забяспечыць, каб усходнія сябры Альянсу, усе гэтыя краіны, якія мяжуюць з Расеяй, былі б упэўненыя, што арт.5 [аб калектыўнай абароне хаўруснікаў] - не проста словы», - сказала яна, выступаючы на пасяджэнні Камітэта ў пытаннях замежных спраў Еўрапарламента ў Брусэлі.

Федэрыка Магерыні нагадала, што саміт NATO адбудзецца 4-5 верасня ва Уэльсе, пры гэтым значная частка часу будзе прысвечаная абмеркаванню сітуацыі ва Украіне і адказу NATO на дзеянні Расеі.

Гаворачы аб стасунках ЕЗ-Расея, кіраўнік МЗС Італіі яшчэ раз падкрэсліла, што стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма бакам завяршылася. «Гэта выбар Масквы, перш за ўсё», - адзначыла яна.

Пры гэтым, кіраўнік МЗС Італіі выказала перакананне ў неабходнасці пошуку палітычнага развязання крызісу ва Украіне, падкрэсліўшы, што яно павінна грунтавацца на прынцыпах тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Яна нагадала, што пасля пастановаў лідэраў краін-сябраў ЕЗ у суботу, 30 жніўня, цяпер доўжыцца праца над вызначэннем новых санкцыяў у дачыненні да РФ.

На думку Федэрыкі Магерыні, умовамі для ўрэгулявання канфлікту з'яўляюцца двухбаковае спыненне агню, усталяванне кантролю за мяжой, спыненне патоку зброі і вайсковага персаналу праз украінскую мяжу, вызваленне закладнікаў, а таксама забеспячэнне неабмежаванага доступу да месца падзення малазійскага авіялайнера «Боінг 777».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках