29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава пра «Цал Дзір Біе»: Рэзідэнцыя, як рэзідэнцыя. Годная

98
Домрачава пра «Цал Дзір Біе»: Рэзідэнцыя, як рэзідэнцыя. Годная

Дар'я Домрачава падзялілася ўражаннямі ад наведвання рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка на прэс-канферэнцыі з нагоды ініцыяванага ёю свята "Гарадскі біятлон" адказала на пытанні журналістаў, адзначыўшы сярод іншага, што пасля Алімпіяды ў Сочах стала менш вольнага часу, піша «Прессбол».

- Што змянілася пасля Алімпіяды ў Сочах? Адчуваеце сябе вялікай спартоўкай?

- Перш за ўсё, стала значна менш вольнага часу. Хаця, вось, бадай, і ўсё.

- Вам давялося асабіста сустракацца з кіраўніком дзяржавы пасля залатога трыюмфу. Якім ён Вам здаўся?

- Не сказала б, што рэгулярна з ім кантактую. А які ён? Паспрабуйце пагутарыць з ім асабіста. Вось і спазнаеце.

- А што скажаце пра новую рэзідэнцыі прэзідэнта?

- Гм. Каб нешта ўразіла - не скажу. Рэзідэнцыя як рэзідэнцыя. Годная прэзідэнта краіны.

13 верасня ў парку імя Горкага трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ладзіць праект "Гарадскі біятлон". Ён і стаў інфармацыйнай нагодай для прэс-канферэнцыі спартоўкі пры ўдзеле намесніка генеральнага дырэктара Белдзяржстраху Максіма Бабко, PR-дырэктара групы кампаній "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт" Алены Бабкінай і кіраўніком праекта knopochka.net Максіма Субоціна.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках