19 сакавiка 2024, aўторак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ультрас: Чым бліжэй выбары, тым больш зацятая вайна супраць нас

20
Беларускія ультрас: Чым бліжэй выбары, тым больш зацятая вайна супраць нас

26 футбольных фанатаў чакаюць суда.

Пасля жорсткага збіцця футбольных фанатаў АМАПаўцамі некалькі дзён таму перад гульнёй берасцейскага «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» двум дзесяткам затрыманых заўзятараў пагражае суд. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, прадстаўнік супольнасці BelUltras.

«Хлопцы чакаюць суда, некаторым могуць быць тэрміны. Падрабязнасцяў пакуль, на жаль, не будзе. Чаму з імі абышліся так жорстка? Гэта пытанне рытарычнае. Супраць фанатаў стала вядзецца вайна, бо хутка «выбары», і такіх навін, на жаль, будзе шмат... Будуць судзіць як звычайна: паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 КаАП (дробнае хуліганства і ўдзел у масавых беспарадках). Калі не памыляюся, судзіць будуць 26 чалавек», - распавёў ён.

Нагадаем, беларускія футбольныя фанаты знаходзяцца пад пільнай увагай уладаў і зазнаюць ганенні нават за нацыянальную сімволіку на трыбунах падчас матчаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках