19 сакавiка 2024, aўторак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах закрылі адзіны беларускамоўны клас

22
У Баранавічах закрылі адзіны беларускамоўны клас

На беларускамоўны клас у Баранавічах не знайшлі грошай.

Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучылася ўсяго тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, спыніў сваё існаванне.

У сувязі са сканчэннем пачатковай школы СШ №14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі прадоўжыць навучанне на беларускай мове ў 5-м класе гімназіі №4, але безвынікова, піша ПЦ "Вясна".

- Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што трэба пісьмовую згоду не менш за 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе №40 Магілёва, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на патрэбу папулярызацыі і больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, - паведаміла мама Ясі Таццяна Малашчанка.

Грамадская актывістка дадала, што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5-м класе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет "Чалавек і свет" будуць для дзяўчынак на беларускай мове.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках