19 сакавiка 2024, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Гэта не я крычаў, гэта Парашэнка

34
Лукашэнка: Гэта не я крычаў, гэта Парашэнка

Але і без Пуціна не абышлося.

Правядзенне саміту ў Менску ў фармаце МС-Украіна-ЕЗ было ідэяй прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расейскаму журналісту Сяргею Брылёву - вядоўцу праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1", паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе беларускага правадыра.

"Я проста зрабіў тое, чаго хацелі ўсе. Парашэнка хацеў у Менску правесці гэты саміт. Ён у Расею б не паехаў, вы ж разумееце, - адзначыў Лукашэнка. - Гэта не я крычаў: давайце, прыязджайце ў Менск. Гэтая ідэя была Парашэнкі. І без Пуціна гэтая сустрэча тут бы не адбылася", - сказаў ён.

Дыктатар чарговым разам падкрэсліў, што Беларусь не "гуляе" на сітуацыі ва Украіне. "Мы належым да аднаго славянскага свету. І ў гэтым свеце успыхнуў пажар. І я гэта хваравіта і эмацыйна ўспрымаю, - сказаў ён. "І калі мне пачынаюць казаць пра тое, што вось нейкія дывідэнды... Глупства поўнае! На гэтым гуляць ні ў якім разе нельга! Бяда ў людзей. І кім мы пасля гэтага будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?" - сказаў Лукашэнка.

У прэс-службе таксама паведамілі, што ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1" Лукашэнка падзяліўся меркаваннем пра шляхі хутчэйшага ўрэгулявання ўнутрыўкраінскай сітуацыі, а таксама распавёў аб зробленых беларускім бокам кроках для змякчэння некаторых гуманітарных наступстваў падзей, якія адбываюцца ва Украіне.

"Падчас інтэрв'ю былі таксама падрабязна закранутыя тэмы далейшай эвалюцыі Еўразійскага саюза, перспектыў узаемавыгаднай вытворчай кааперацыі Беларусі і Расеі ў галіне перапрацоўкі і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах уведзеных расейскім бокам абмежаванняў на імпарт тавараў з шэрагу краін", - адзначылі ў прэс-службе.

Падрабязная версія інтэрв'ю выйдзе ў эфіры праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" у суботу, 6 верасня.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках