19 сакавiка 2024, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шлюбную ноч у менскіх маладых скралі ўсе грошы

39
У шлюбную ноч у менскіх маладых скралі ўсе грошы

Следчым давялося дапытаць 70 гасцей вяселля, каб даведацца: хто якую суму падарыў жаніху і нявесце.

- Таня, а дзе мяшок з канвертамі? - адгуляўшы першы дзень шумнага вяселля, менскія маладыя так спяшаліся дадому адпачыць, што зусім забыліся пра падарункі. І толькі прачнуўшыся раніцой, выявілі знікненне. Такі паварот падзей не ўкладваўся ў галаве ні ў сваякоў, ні ў гасцей. Пакуль большасць пар у першую шлюбную ноч па некалькі разоў пералічваюць падораныя грошы, і ўжо ў думках паспяваюць іх распусціць, Андрэй і Таццяна проста моцна заснулі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

І нядзіўна, што другі дзень вяселля пачаўся з перапалоху. Спачатку перапуджаныя маладыя агледзелі ўсю кватэру ў пошуках залацістага мяшка, куды іх сваякі паклалі сінія і ружовыя паўзункі з грашыма, затым памчаліся ў кавярню. Апыталі ўсіх супрацоўнікаў, вартаўнікоў, але безвынікова. І калі госці сталі падымаць келіхі за здароўе маладых, яны прызналіся:

- Усе грошы скралі.

Павісла паўза, а ўжо праз хвіліну ўсе сталі прыходзіць у сябе: «Выклікайце міліцыю!».

- А 12 гадзіне ночы я разам з жонкай стаяў на ганку кавярні, развітваўся з гасцямі і чакаў аўтамабіль. Мабыць, у мітусні паставіў залацісты мяшок на падлогу, - распавядаў следчым Андрэй. - У яго мы склалі ўсе падораныя грошы, тое, што дарылі госці жонкі, было складзена ў бэжавую сурвэтку, а мае госці ўсе паклалі ў белую сурвэтку. У пакеце таксама ляжалі паўзункі з грашыма, якія падаравалі падчас конкурсу на дзяўчынку і хлопчыка. Гэта каля 2,5 мільёна.

І вось тут паўстала цікавае пытанне: якую шкоду пазначыць у заяве? Бацькі жаніха падарылі 40 мільёнаў і паклалі іх на рахунак у банку, а ў канверт уклалі сертыфікат. Значыць, гэтыя грошы цэлыя. А астатнія госці? Увогуле, давялося ўсіх дапытаць. Хочаш не хочаш, а суму давядзецца раскрыць.

- Мы з жонкай падарылі 100 даляраў, - распавёў адзін маладзён.

- А я 100 еўра, - не хаваў сябар Андрэя.

Усяго 7 тысяч даляраў. Злодзея шукалі нядоўга, на шчасце маладых, яго зафіксавала камера каля кавярні. І якое ж было здзіўленне, калі маладыя ўбачылі, што муж арганізатаркі вяселля, які так міла віншаваў іх на ганку са шлюбам, спакойна забраў чужы мяшок і з'ехаў. 22-гадовага маладога чалавека тут жа затрымалі.

- Уначы жонка папрасіла з'ездзіць мяне ў кавярню і забраць усе ўпрыгожванні. Я ўсё запакаваў у мяшкі, выпадкова захапіўшы іншы залацісты мяшок. Толькі ў панядзелак знайшоў яго ў аўтамабілі, адчыніў, а там ляжалі паўзункі з грашыма і канверты, палічыў усю валюту. Потым спытаў у жонкі: тэлефанавалі маладыя ці не, яна сказала, што не. Увогуле, узяў усе беларускія грошы і купіў на іх даляры, грошы ад жонкі схаваў у багажніку. Слова гонару, я збіраўся ўсё вярнуць маладым, - распавядаў Міхаіл.

Мужчына ўвесь час намагаў: ён ні ў чым не вінаваты. Так, мяшок забраў, грошы палічыў і нават абмяняў. Ну і што? Ён вярнуў маладой сям'і тры тысячы даляраў, даказваючы, што менавіта такая сума знаходзілася ў канвертах. Але маладыя папрасілі прыцягнуць Міхаіла да крымінальнай адказнасці, бо праз гэтую гісторыю яны моцна перанервавалася.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках