19 сакавiка 2024, aўторак, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць без межаў: як беларуска-польская сям'я дапамагла ўкраінскай

3
Салідарнасць без межаў: як беларуска-польская сям'я дапамагла ўкраінскай

Беларуска і паляк прынялі падлетка з Украіны на два тыдні ў Варшаве.

Беларуска Людміла Зах разам са сваім мужам-палякам ужо шмат гадоў паводле ўласнай ініцыятывы запрашаюць да сябе ў Варшаву ў госці дзяцей з сем’яў, якія маюць патрэбу. Яна распавяла рэдакцыі сайта charter97.org, чаму асабліва важна сёння дапамагаць украінцам па-за залежнасці ад таго, уяўляеш ты арганізацыю ці прыватную ініцыятыву, і як гэта можа змяніць свет да лепшага.

- Вы прынялі ў сябе дома ўкраінца з мэтай дапамогі гэтай краіне ў цяжкія часы. Як вы знайшлі такую магчымасць, гэта была спецыяльная праграма?

- Мы сачылі за ўсімі падзеямі ва Украіне, перажывалі і хацелі хоць камусьці канкрэтна дапамагчы. Акрамя таго, што мы перадавалі грошы на медыкаменты для жаўнераў і падпісвалі розныя петыцыі, мы пачалі шукаць спецыяльную праграму дапамогі. Час ад часу ў Польшчы такія праграмы для дзяцей, арганізаваныя альбо царквой, альбо нейкімі НДА, з'яўляюцца. Але нам не ўдалося нічога знайсці ў Варшаве.

Першаму гэтая ідэя прыйшла ў галаву майму мужу. Ён выкладае ў польскіх ВНУ - у Варшаўскім Універсітэце і ў некалькіх прыватных - і ў яго вучацца ўкраінскія студэнты. Муж пачаў шукаць кантакты сям'і праз іх. У яго дастаткова цесны кантакт з некаторымі з іх, бо тыя пішуць у яго дыпломныя працы. Ён спытаў, ці ведаюць яны каго-небудзь з не вельмі забяспечанай сям'і, хто сам не можа сабе дазволіць адправіць за мяжу дзіця - мы б яго прынялі. Але тут мы сутыкнуліся з цяжкасцямі. Аказалася, што дзіця вывезці з Украіны не так проста, дарослае ўжо нельга, патрэбныя ўсякія дазволы, патрэбен апякун, які будзе перавозіць яго за мяжу і гэтак далей. На жаль, кантакты нашых даўніх знаёмых з Украіны ўжо згубіліся. Мы нават шукалі нейкія мясцовыя арганізацыі ва Украіне, знайшлі адну ў Марыупалі, яны ў ранейшыя гады арганізоўвалі выезды дзяцей польскага паходжання ў Польшчу. У гэтым годзе ў іх такой праграмы не было. Пашукаўшы, выдаткаваўшы на гэта нейкую колькасць часу, мы зразумелі, што так лета можа скончыцца.

- Як вы абышлі такія цяжкасці з дакументамі?

- Студэнтка мужа параіла нам адну сям'ю, у якой быў хлапчук, на той момант яму было 16 гадоў. У яго ўжо як раз быў пашпарт, і ён ужо сам мог выехаць за мяжу. Мы наладзілі з гэтай сям'ёй кантакт. Аказалася, што хлапчук як раз хацеў бы вучыцца ў Польшчы, у палітэхніку ў Любліне, не разу не быў на Захадзе, быў аднойчы толькі ў Маскве. Падарожнічаць нават па Украіне яму не дазвалялі сродкі і магчымасці. Мы адказалі, што калі ён зацікаўлены ў паездцы ў Польшчу, то мы яго запрашаем.

Ён быў у нас два тыдні. Мы прыехалі за ім да польска-ўкраінскай мяжы, куды ён прыехаў на аўтобусе, па дарозе заехалі ў Люблін, паказалі яму палітэхнік, у якім ён марыць вучыцца. Правялі некалькі гадзін на Ягелонскім кірмашы і потым былі ў Варшаве.

- Адкуль ён?

- Ён з Уладзіміра Валынскага, гэта недалёка ад мяжы з Польшчай. Нам было ўсё роўна, з якога рэгіёну будзе ўкраінец, з усходу альбо з захаду. Магчымасці шырокага пошуку ў нас не было. Для нас не мела ролі ўцекачы гэта ці не, бо калі ў тваёй краіне ідзе вайна, гэта для кожнага чалавека псіхічна вельмі цяжка, бо ў вайну ўцягнуты кожны. Гэтаму хлопцу цяпер 17 гадоў, праз год будзе 18 - і ён дасягне прызыўнога ўзросту. Яго выхоўвае адна мама. І яна непакоіцца. Гэтая вайна праходзіць праз лёс кожнага ўкраінца. Мы хацелі запрасіць нават дзіця больш малое, але мы не прадстаўляем сабой ніякую арганізацыю, і таму мы не ведалі нават, якім чынам мы можам прадставіцца той старане, бацькам ці яго апекунам, як растлумачыць, што мы вартыя даверу і што нам можна ўручыць дзіця. Нам здавалася, што ў такой сітуацыі лепш знайсці знаёмых, каб яны паручыліся перад той стараной за нас.

- Гэта ваш першы досвед запрашэння дзіцяці, якое жыве ў беднай сям'і, у сваю?

- У нас ужо вырас сын, ён ужо вучыцца, з'ехаў далей на Захад. Мой муж - паляк, я ўжо доўга жыву тут. У свой час мы прымалі дзяцей сяброў з Беларусі на вакацыі. Стараліся браць, вядома, з тых сем'яў, дзе эканамічная сітуацыя ў сям'і цяжкая.

- Гэтыя дзеці потым вас яшчэ не раз успомняць добрым словам! Гэта вельмі моцна пераварочвае свядомасць дзіцяці, асабліва з «праблемных» краінаў накшталт Беларусі з Украінай.

- Нам хацелася, каб дзеці бачылі свет, бачылі Захад, бачылі іншае грамадства і іншыя нормы, не такія, як у Беларусі. Каб яны былі больш адкрытыя для свету, на Захадзе, каб не былі закамплексаваныя. Як вось гэты хлапчук з Украіны, які ніколі не быў за мяжой. Для яго гэта ўсё трохі страшна, незразумела, але нам хацелася, каб яшчэ адзін чалавек убачыў і палюбіў Польшчу, каб убачыў, што людзі, якія тут доўга жывуць, добра ставяцца да Украіны. Каб ён убачыў, куды можа рухацца сама Украіна. Калі ён будзе вучыцца ў Польшчы - яму далей будаваць Украіну.

- Пра што распавядаў вам гэты ўкраінскі хлапчук?

- Мы разам сачылі за ўкраінскімі падзеямі, разам перажывалі. Ён распавядаў пра знаёмых з Львова і Луцка, распавядаў пра «Еўра-2012», на які ён ездзіў са сваім дзядзькам у Львоў, пра іншых сваякоў, аб школе...У яго няма кантакту з Усходам, дзе разгортваецца вайна, бо ён амаль не падарожнічае. Але мы верым у тое, што калі чалавек ад некага атрымае дабро ў жыцці, ён потым гэтае дабро перадасць. Мне не трэба, каб нас памяталі або дзякавалі. Я думаю, што калісьці, калі чалавек зможа са сваімі фінансавымі і іншым магчымасцямі, ён таксама камусьці зробіць дабро.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках