23 красавiка 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі ААН абяцаюць «кліматычнае пекла» ў 2050 годзе

13

Метэаролагі ААН апублікавалі маштабны прагноз надвор'я на бліжэйшыя 40 гадоў.

Калі верыць міжнародным экспэртам, нічога добрага нас у бліжэйшыя дзесяцігоддзі не чакае: наперадзе страшныя землятрусы, паводкі, засуха і штормы, паведамляе The Guardian.

«Прагноз надвор'я з будучыні» («Reports from the future») быў арганізаваны ў рамках новага праекта ААН, які прысвечаны загубнаму ўплыву чалавецтва на клімат. Яго аўтары ўпэўненыя, што засухі, паводкі і землятрусы пракоцяцца ва ўсёй планеце - ад Арызоны да Замбіі. Для запісу «відэарэпартажаў з будучыні» супрацоўнікі ААН запрасілі некалькі вядомых вядучых прагнозу надвор'я. Праект спансуюць буйныя кампаніі ARD (Нямеччына), Japan's NHK, US Weather Channel, пішуць «Весці».

Адзін з кароткаметражных выпускаў прагнозу надвор'я на 2050 прысвечаны страшнай паводцы ў Фларыдзе, а таксама наймацнейшай засусе ў Арызоне і поўнаму затапленню горада Маямі Біч, у выніку якога загінуць дзясяткі чалавек. Метэаролагі мяркуюць, што ў гэтай частцы ЗША сярэдняя тэмпература дасягне 50 градусаў па Цэльсіі да 2050 года.

Прадстаўнікі ААН папярэджваюць, што парніковы эфект, справакаваны дзейнасцю чалавека ў апошнія 50 гадоў, прыкметна паскорыў натуральныя працэсы глабальнага пацяплення. З іх слоў, гэта пацвярджаецца засухамі і паводкамі, якія адбыліся за апошні час у Еўропе. Але што адбудзецца ў 2050 годзе з гэтай часткай планеты яны не паведамляюць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках