25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: У Менску абмяркоўвалася спыненне агню

10
МЗС Украіны: У Менску абмяркоўвалася спыненне агню

Трохбаковая кантактная група ў Менску ўчора абмяркоўвала двухбаковае спыненне агню.

Таксама Кіеў спрабаваў дамагчыся аднаўлення кантролю на дзяржаўнай мяжы, вызвалення закладнікаў і гарантавання бяспекі дастаўкі гуманітарных грузаў на ўсход Украіны. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар інфармацыйнага дэпартамента МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнформ.

Са слоў прадстаўніка МЗС, стораны абмяняліся сваімі пазіцыямі ў развязанні гэтых пытанняў.

"Як вы ведаеце, у працы трохбаковай кантактнай групы таксама ўзялі ўдзел асобныя прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый, якія цяпер дзейнічаюць на ўсходзе Украіны... Нам таксама вядома, што стораны дамовіліся працягнуць кансультацыі ў гэтым фармаце бліжэйшым часам", - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што перамовы трохбаковай кантактнай групы ў Менску будуць працягнутыя ў пятніцу, 5 верасня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках