19 сакавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года ў Менску адкрыюць пяць гіпермаркетаў

31
Да канца года ў Менску адкрыюць пяць гіпермаркетаў

У Менску ў гэтым годзе чакаецца адкрыццё 5 новых гіпермаркетаў.

Яны размесцяцца на скрыжаваннях вул. Прытыцкага і вул. Кунцаўшчыны, вул. Прытыцкага і МКАД, вул. Казіміраўскай і Нёманскай, Дзянісаўскай і Сямёнава, а таксама на вул. Калеснікава.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку (ГУПР) Менгарвыканкама, цяпер у сталіцы працуюць 16 гіпермаркетаў, у тым ліку 13 харчовых. Пры гэтым 4 буйныя гандлёвыя аб'екты расчынілі дзверы ў гэтым годзе. Гэта будаўнічы гіпермаркет на Даўгінаўскім тракце, гандлёва-забаўляльны цэнтр з супермаркетам у Студэнцкай вёсцы, гандлёвы цэнтр з супермаркетам на Лагойскім тракце і гандлёвы цэнтр у мікрараёне Каменная Горка - 3.

Першы гіпермаркет быў адкрыты ў Менску ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках