19 сакавiка 2024, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пскоўская губерня» паведаміла аб гібелі роты дэсантнікаў ва Украіне

105
«Пскоўская губерня» паведаміла аб гібелі роты дэсантнікаў ва Украіне

У баях на тэрыторыі Украіне загінулі амаль усе жаўнеры 1-й роты 76 пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расеі.

Газета «Пскоўская губерня», якая выдавалася мясцовым дэпутатам Львом Шлосбергам, апублікавала расшыфроўку размоваў двух меркавана пскоўскіх дэсантнікаў, з якіх вынікае, што ў баях на тэрыторыі Украіны загінулі амаль усе жаўнеры 1-й роты 76 пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расіі.

Цяпер сайт газеты недаступны, але матэрыял па-ранейшаму даступныя ў кэшы.

Матэрыялы з расшыфроўкай перамоваў з'явіліся ў новым нумары газеты «Пскоўская губерня» ад 2 верасня. Выдаўцом газеты з'яўляецца Леў Шлосберг, дэпутат мясцовага заканадаўчага сходу ад партыі «Яблык». На ўмовах ананімнасці яму перадалі запісы перамоваў дзеючых вайскоўцаў гэтай дывізіі. «Пскоўская губерня» мяркуе, што няма падстаў для сумненняў у сапраўднасці пададзеных запісаў, паведамляе «Дождж».

Згодна з перамовамі двух меркавана жаўнераў 76 пскоўскай дывізіі ПДВ, з усёй роты выжылі толькі прыкладна дзесяць байцоў - загінулі амаль 70 жаўнераў. У ліку загінулых быў Леанід Кічаткін, чыя магіла была знойдзеная на могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам 25 жніўня. Са слоў суразмоўцаў, колькасць загінулых магла быць і вышэйшай - да 140 чалавек - бо гаворка ішла не аб рэгулярных падраздзяленнях, а пра спецыяльна ўкамплектаваных.

«Голас 2: Так пачакай, глядзі, б..., як цяпер вылічыць, хто жывы, хто мёртвы?

Голас 1: Спісы. Ну ў спісе там чалавек дзесяць нас засталося ў жывых. Засея вось я памятаю, калі мы з'язджалі адтуль, ехалі праз поле, я Засея бачыў. З 7-й ён або з 8-й. Яны ўсе разам з бою, яны шмат у другой роце былі»

Таксама з перамоваў вынікае, што 16 жніўня рота была перакінутая на тэрыторыю Украіны, дзе 20 жніўня пскоўскія дэсантнікі ліквідавалі блокпост украінскіх вайскоўцаў, а таксама групу бронетэхнікі. Пазней каля населенага пункта Георгіеўка роту накрылі масіраваным артылерыйскім ударам. На думку аднаго з удзельнікаў перамоваў, гэта тлумачыцца тым, што ў раёне баёў працуе «амерыканская брыгада» радыёэлектроннай барацьбы.

Нагадаем, што ўвечары 29 жніўня на выдаўца газеты «Пскоўская губерня» Льва Шлосберга, якому перадалі запісы перамоваў, невядомыя здзейснілі напад. У выніку Шлосберг трапіў у лякарню з множнымі траўмамі. Сам дэпутат, а таксама лідар партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін і заснавальнік партыі Рыгор Яўлінскі звязалі напад з расследаваннем Шлосберга аб гібелі пскоўскіх дэсантнікаў. Паводле падазрэння ў збіванні дэпутата былі затрыманыя тры чалавекі, але пазней паліцыя адпусціла падазраваных, спасылаючыся на паказанні сведак злачынства, якія пацвердзілі, што дэпутата збілі не гэтыя людзі.

Акрамя таго, у перамовах двух меркавана дэсантнікаў згадваецца тэлеканал «Дождж»:

«Голас 2: лычкі? Чуеш, а гэта, дакументы якія-небудзь прымушалі падпісваць, тыпу, б..., аб неразгалошванні, фэбэсы не працавалі?

Голас 1: Там фэбэсы працавалі, але яны, мабыць, да нас не паспелі дабрацца. Ты ж бачыў, што на сайтах дзеецца. Я на сайт хацеў учора залезці, там дзе...тэлеканал «Дождж» выставілі, тыпу, вось, на магілах вайскоўцаў знялі таблічкі. Х ..., а ён заблакаваны ўжо сайт»

Архіўнае фота pln24.ru

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках