28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анекдот ад Румаса

19

Умеюць лукашэнкаўскія чыноўнікі павесяліць народ.

Кагадзе старшыня праўлення «Банка развіцця» Сяргей Румас, які таксама мае ранг віцэ-прэм'ера і ўзначальвае Беларускую федэрацыю футбола, пасля пралёта ў барацьбе за права правесці ў Менску некалькі матчаў чэмпіянату Еўропы-2020, які пройдзе ў 13 краінах, суцешыў расчараваных заўзятараў.

- Як нам далі зразумець, мы ўжо дакладна можам прэтэндаваць на правядзенне або Суперкубка, альбо фіналу Лігі Еўропы ў Менску, - заявіў Румас, сціпла дадаўшы: - Натуральна, пасля таго, як будзе пабудаваная арэна.

Гэта нічога, што цяпер у сталіцы Беларусі няма ніводнага стадыёна, на якім можна было б правесці хоць бы радавы еўракубкавы матч. Румас думае маштабна, замахваючыся адразу на фінал, піша «Салiдарнасць».

Праўда, гэтай байцы ўжо не так мала гадоў. Пра тое, што Менск цягам 4-х гадоў(!) прыме фінал Лігі Еўропы або Лігі чэмпіёнаў(!!!) гаварылася яшчэ ў перадвыбарчай праграме Сяргея Румаса ў 2011 годзе.

Праз некалькі месяцаў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян і наогул заявіў: «Ёсць вельмі вялікая верагоднасць, што ў 2015 годзе фінал Лігі Еўропы пройдзе ў Менску на абноўленым стадыёне «Дынама».

Хутка казка распавядаецца, ды не хутка справа робіцца. У 2013-м Румас дэзавуяваў уласны пасыл, паведаміўшы: «Наша заяўка на правядзенне фіналу Лігі Еўропы 2016 неактуальная. Мы ставім сабе новую планку - 2018».

Пасля ўяўленне кіраўніцтва краіны стадыён «Дынама» ператварыла ў лёгкаатлетычны, а нацыянальную футбольную арэну наважана было пабудаваць у іншым месцы. Але, са слоў Румаса, дагэтуль няма нават праекту. Шмат у чым менавіта таму Менск не здолеў трапіць у чортаў тузін гарадоў, якім даверана прыняць ЕУРА-2020.

Так што, прыйдзецца здавольвацца анекдотамі ад Румаса пра фінал Лігі Еўропы, які ўжо ў нас у кішэні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках