20 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей хоча «раўнапраўнага» спрашчэння візавага рэжыму з ЕЗ

17
Макей хоча «раўнапраўнага» спрашчэння візавага рэжыму з ЕЗ

Падпісваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім звязам трэба на раўнапраўнай аснове, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Чыноўнік падкрэсліў, што ўжо праведзеныя першыя кансультацыі з еўрапейскімі экспертамі ў двух пагадненнях - аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ і рэадмісіі. Выпрацаваныя прынцыповыя падыходы ў гэтых пытаннях. Беларусь гатовая прадоўжыць гэтыя кантакты. Са слоў міністра, цяпер у ЕЗ аналізуюць прапановы Беларусі, паведамляе БелТА.

«Калі і падпісваць гэтыя пагадненні, то на раўнапраўнай аснове, як ЕЗ падпісваў падобныя дакументы з Малдовай і Грузіяй», - адзначыў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства.

На ягоную думку, не трэба ставіць канкрэтныя тэрміны падпісання дакументаў, а варта правесці «вельмі якасную экспертную працу».

Макей таксама паведаміў, што чарговы раунд перамоваў з ЕЗ што да гэтай тэматыкі пройдзе да канца года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках