25 красавiка 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодны тэатр распавёў гісторыю Алеся Бяляцкага

1

А са сцэны тэатра ў Лондане прагучала «Жыве Беларусь!».

Паказ спектакля «Кошт грошай» прайшоў у пятніцу ўвечары на сцэне лонданскага тэатра Albany.

Ягоная трансляцыя адбылася на сайце charter97.org.

Адным з эпізодаў спектакля стала рэальная гісторыя былога беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага і праваабарончага цэнтра «Вясна», якіх пераследавалі за дапамогу рэпрэсаваным.

У канцы спектакля прадзюсэр тэатра Наталля Каляда сказала, што тэма грошай і карупцыі вельмі важная ў Беларусі праз цяперашні палітычны рэжым:

«Гэты тыдзень - асаблівы, таму што 15 гадоў таму былі выкрадзеныя і забітыя палітыкі ў Беларусі. І ў нас дагэтуль застаюцца палітычныя зняволеныя, да якіх уладам дагэтуль не было і няма ніякай справы. Сёння многія людзі з Беларусі, а таксама з Расеі і Украіны глядзяць гэтую прамую трансляцыю, таму што нам нельга выступаць у Беларусі. Давайце ўсе разам папляскае і гукнем ім разам «Жыве Беларусь!», - сказала яна са сцэны пасля прэм'еры, і зала разам з акторамі падхапіла яе словы авацыямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках