20 красавiка 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 прарочых цытат Оруэла

18
25 прарочых цытат Оруэла

Словы знакамітага пісьменніка застаюцца актуальнымі дагэтуль.

Знакамітыя антыўтопіі Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984» былі напісаныя ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, і хоць не ўсе прадказанні фантаста пра жахі таталітарнага рэжыму спраўдзіліся, менавіта ў нашы дні яны набываюць новае, трохі злавеснае гучанне, піша AdMe.ru.

- Усе жывёліны роўныя. Але некаторыя жывёліны больш роўныя, чым іншыя.

- Свабода - гэта свабода казаць, што двойчы два - чатыры. Як толькі гэта будзе, усё астатняе прыйдзе само.

- Хто кіруе мінуўшчынай, той кіруе будучыняй; хто кіруе сучаснасцю, той кіруе мінуўшчынай.

- Калі выконваеш дробныя правілы, можна парушаць вялікія.

- Калі вам патрэбен вобраз будучыні, уявіце бот, што топча чалавечы твар - вечна.

- Улада - не сродак; яна - мэта. Дыктатуру засноўваюць не для таго, каб ахоўваць рэвалюцыю; рэвалюцыю здзяйсняюць для таго, каб усталяваць дыктатуру. Мэта рэпрэсій - рэпрэсіі. Мэта катавання - катаванне. Мэта ўлады - улада.

- Якіх поглядаў пільнуюцца масы і якіх не пільнуюцца – усё адно. Ім можна даць інтэлектуальную свабоду, таму што інтэлекту ў іх няма.

- У кожным грамадстве простыя людзі павінны жыць насуперак існаму парадку рэчаў.

- Найлепшыя кнігі кажуць табе тое, што ты ўжо сам ведаеш.

- Масы ніколі не паўстаюць самі сабой і ніколі не паўстаюць толькі таму, што яны прыгнечаныя. Больш за тое, яны нават не ўсведамляюць, што прыгнечаныя, пакуль ім не далі магчымасці параўноўваць.

- Шмат хто з людзей выгодна пачуваецца на чужыне, толькі пагарджаючы карэннымі жыхарамі.

- Кожны пісьменнік, які становіцца пад партыйныя сцягі, рана ці позна апынаецца перад выбарам - альбо падпарадкавацца, альбо заткнуцца.

- Бываюць сітуацыі, калі «няслушныя» перакананні больш шчырыя, чым «слушныя».

- У нашым грамадстве тыя, хто лепш за ўсіх дасведчаныя аб падзеях, менш за ўсіх здольныя ўбачыць свет такім, які ён ёсць. Увогуле, чым больш разумення, тым мацнейшыя ілюзіі: чым разумнейшы, тым дурнейшы.

- У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду - гэта экстрэмізм.

- Абсалютна белае, як і абсалютна чорнае, здаецца нейкім дэфектам гледжання.

- І калі ўсе прымаюць хлусню, накінутую Партыяй, калі ва ўсіх дакумэнтах адна й тая ж песня, тады гэтая хлусня пасяляецца ў гісторыі і становіцца праўдай.

- Няма нічога, акрамя пары кубічных сантымэтраў у чэрапе.

- Герархічнае грамадства магчымае толькі на грунце беднасці і невуцтва.

- Каб бачыць тое, што адбываецца проста перад вашым носам, трэба заўзята змагацца.

- Ні за што на свеце ты не захочаш, каб узмацніўся боль. Ад болю хочаш толькі аднаго - каб ён скончыўся. Няма нічога горшага ў жыцці, чым фізічны боль. Перад абліччам болю няма герояў.

- Нам, прадстаўнікам сярэдняга класа, акрамя правільнага вымаўлення, губляць няма чаго.

- Вайна - гэта спосаб разбіваць дашчэнту, распыляць у стратасфэры, тапіць у марской бездані матэрыялы, якія маглі б палепшыць народу жыццё і тым самым у канчатковым рахунку зрабіць яго разумнейшым.

- Патрыятызм у прыродзе сваёй не агрэсіўны ні ў вайсковым, ні ў культурным плане. Нацыяналізм ж неаддзельны ад імкнення да ўлады.

- Калі ты ў меншасці - і нават у адзіным ліку, - гэта не значыць, што ты вар'ят.

- Людзі могуць быць шчаслівыя толькі пры ўмове, што яны не ўважаюць шчасце за мэту жыцця.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках