29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штодня на мяжы Беларусі затрымліваюць тры самаходы

2
Штодня на мяжы Беларусі затрымліваюць тры самаходы

Мытня распавяла аб кантрабандзе і навацыях.

Ужо сёння працэдура падачы і рэгістрацыі мытных дакумэнтаў для фізічных асоб займае толькі пару хвілін. Усю патрэбную інфармацыю мытным службам можна даслаць праз інтэрнэце заўсёды і адусюль. Хоць яшчэ не так даўно гэткай магчымасці ў беларусаў не было. Ноў-хаў ад беларускіх мытнікаў пачало дзейнічаць толькі сёлета. А ўжо налета паабяцалі наладзіць інфармацыйны абмен паміж мытнымі інфармацыйнымі сістэмамі і агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай. Іншымі словамі, усе электронныя паслугі, якія выконвае Мытная служба, можна будзе выканаць на адным партале, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Як распавёў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Полудзень, бліжэйшым часам уладкуюць таксама і некалькі беларускіх адцінкаў мытнай мяжы. Адкрыюць міжнародны пункт прапускання Прывалка і Пясчатка ды рэканструююць прапускныя пункты Каменны Лог і Новая Гута.

Праца Мытнай службы ў лічбах

- Распачата 156 крымінальных спраў аб кантрабандзе і ўхіленні ад выплаты мытаў.

- Затрымалі 843 самаходы, увезеныя з парушэннем мытнага заканадаўства. Штодня з гэтых прычын на мяжы затрымліваюць як мінімум тры аўто.

- Сканфіскавалі 188 кг 86 г чыстага наркотыку. Плюс 1561 таблетка з утрыманнем псіхатропных рэчываў і 94,6 л прэкурсораў (хімічных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу сінтэтычных наркотыкаў).

- Сканфіскавалі 26 285 240 цыгарэт, якія незаконна меліся вывезці ў краіны Еўразвязу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках