29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прадоўжыў на год гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны

ЕЗ прадоўжыў на год гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны

Рада Еўразвязу ўхваліў падаўжэнне прэферэнцый у гандлі з Украінай да 31 снежня 2015 года.

Адпаведная пастанова апублікаваная ў афіцыйным часопісе ЕЗ, піша «Укрінфарм».

Дакументам уносяцца адпаведныя змены ў пастанову Рады ЕЗ №374 ад 20 чэрвеня 2014 года, якімі гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны ўводзіліся да 1 лістапада 2014 года.

Гэтыя гандлёвыя прэферэнцыі касуюць тарыфы на суму да паўмільярда еўра ў год. Гэта ахоплівае 94,7% тарыфаў ЕЗ на прамысловую прадукцыю з Украіны, а таксама ўсю ўкраінскую сельскагаспадарчую прадукцыю.

Украінскі экспарт у краіны Еўразвязу павінен адпавядаць еўрапейскім патрабаванням, што да абароны геаграфічных пазначэнняў (найменняў) прадукцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках