20 красавiка 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчаты з Гародні збеглі ад бацькоў і жылі ў закінутым доме ў Маскве

8
Дзяўчаты з Гародні збеглі ад бацькоў і жылі ў закінутым доме ў Маскве

Тры дзяўчынкі-падлеткі з Гарадзенскай вобласці ўцяклі з дому ў Маскву.

Адная з іх сама вярнулася да бацькоў, піша «Вечерний Гродно».

Тры дзяўчыны 15 і 16 гадоў з Гародні і Ліды, знаёмыя адна з адной, сышлі з дома па чарзе - 7 і 12 верасня. Толькі праз час - 16 верасня бацькі дзвюх з іх узнялі трывогу і звярнуліся ў міліцыю. Дзяўчынкі не раз выходзілі з дому, праводзілі час у кампаніі сяброў-нефармалаў. Паводле папярэдняй інфармацыі было вядома, што дзяўчаты сабраліся з'ехаць аўтаспынам у Маскву. Міліцыя занялася пошукамі дзяўчат, распавяла прадстаўніца прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яўгенія Грасевіч.

Адная са зніклых, 15 -гадовая лідка, вярнулася 18 верасня дадому. Яна распавяла, што разам з сяброўкамі яны дабраліся аўтаспынам у Маскву, там жылі ў закінутым доме, дзе знаходзіць прытулак такая ім моладзь. Вярнулася бяглянка таксама спадарожным транспартам. Паводле яе слоў, неўзабаве і сяброўкі збіраюцца прыехаць на радзіму.

Вядома, што дзве дзяўчыны вучацца на 1 і 2 курсе ў каледжах Ліды і Гародні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках