19 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Грузавікі «канвою Пуціна» былі пустыя

13
МУС Украіны: Грузавікі «канвою Пуціна» былі пустыя

Трэці канвой з Расеі меў беспрэцэдэнтную ахову.

Першыя "КамАЗы" з калоны, што даставілі ў суботу гуманітарную дапамогу ў Данецк, ужо вярнуліся на тэрыторыю Расеі. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Расія-24", інфармуе "Інтэрфакс".

Намеснік кіраўніка МНС РФ Уладзімір Сцяпанаў паведамляў, што ў трэці "гуманітарны груз" ад РФ уваходзяць "блізу 2 тысяч тон самага патрэбнага - прадукты харчавання, лекі".

У сваю чаргу дарадца кіраўніка МУС Украіны Заран Шкірак заявіў: паводле аператыўнай інфармацыі, трэці расейскі "гуманітарны канвой" прыйшоў у Данецк пусты, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Ад іншых канвояў гэты адрозніваецца тым, што меў беспрэцэдэнтную ахову з ліку вайскоўцаў РФ, прадстаўнікі самаабвешчаных утварэнняў "ДРН" і "ЛНР"да канвою не дапускаліся", - заявіў Шкірак.

Нагадаем, раней паведамлялася, што пад канец тыдня Расея хоча адправіць ва Украіну чарговы груз гуманітарнай дапамогі. Як паведамляюць СМІ, апошнім разам у самаходах была вайсковая тэхніка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках