25 красавiка 2024, Чацвер, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук прыдумаў гербы для раёнаў сталіцы

18

Студэнт-гісторык распрацаваў сімвалы для дзевяці раёнаў беларускай сталіцы.

Тыдзень таму ў рэдакцыю CityDog.by прыйшоў ліст ад Яўгена Казанцава. Геральдыкай ён цікавіцца даўно, таму яго зацікавіла праблема гербаў раёнаў Менска. Прычым Яўген не проста выказаў сваё меркаванне наконт пададзеных варыянтаў, але прапанаваў і намаляваў свае (адразу перапрасіў, што валодае толькі «Фоташопам»).

- Чым Вы кіраваліся пры стварэнні сімволікі для таго ці іншага раёна?

- За аснову я ўзяў гербы акругаў Бэрліна з гішпанскім шчытом і цаглянай каронай з трыма зубцамі, на цэнтральным з якіх размешчаны герб Бэрліна. Стараўся захаваць тыя ж элемэнты і ідэі, якія ёсць у існых эмблемах, але пры гэтым адлюстраваць спецыфіку раёна. Напрыклад, бэрлінскую акругу Марцан-Гелерсдорф перацінае рака Вуле, што ў гербе адлюстраваная перавяззю. Наша Свіслач перацінае Цэнтральны, Ленінскі і Заводскі раёны. Сляпянская сістэма перацінае Першамайскі і Партызанскі раёны. У некаторых гербах хацеў адлюстраваць назву раёна (Маскоўскі, Заводскі, Партызанскі).

- А чаму прататыпам для менскіх сталі гербы менавіта акругаў Бэрліна?

- Гістарычна геральдыка як дысцыпліна прыйшла да нас у XIV ст з Нямеччыны праз Польшчу. Таму я глядзеў на раёны Варшавы і акругі Бэрліна. Ведаю, што асобныя геральдычныя элемэнты вядомыя ў Бэрліне з Сярэднявечча. Наогул, герб - гэта не столькі твор, колькі сімвал. Ён не прадугледжвае абавязковага аўтарства.

Савецкі раён

Адлюстраваныя назвы гістарычных частак раёна - Залатая горка, Камароўка, Зялёны луг.

Фрунзенскі раён

І зноў назвы гістарычных частак раёна - Кальварыя і Красны Бор.

Ленінскі раён

Сярэбраны колер адлюстроўвае назву гістарычнага прадмесця Сярэбраныя Млыны на заходнім беразе Свіслачы і мікрараёна Серабранка на ўсходнім беразе ракі.

Кастрычніцкі раён

У гербе выкарыстаныя і геральдычна пераасэнсаваныя элемэнты дзейнай эмблемы.

Першамайскі раён

Паказаны канал Сляпянскай воднай сістэмы, што цячэ па раёне. Будынкі Нацыянальнай бібліятэкі і Акадэміі навук пераасэнсаваныя як колба і кніга. Зялёная тынктура пазначае мікрараён Зялёны луг, а блакітная - Уручча.

Партызанскі раён

Чырвоная палоса як сімвал партызанскага руху ў гады другой сусветнай вайны і канала Сляпянскай воднай сістэмы. Клён і ліпа - дрэвы, здаўна якія растуць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага.

Цэнтральны раён

Рака Свіслач, што цячэ праз раён, абеліск і колеры афіцыйнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Зялёны колер сімвалізуе зялёныя масівы і незабудаваныя плошчы ўсходняга берага ракі на тэрыторыі раёна. Чырвоны - гістарычны цэнтр места.

Заводскі раён

Сярэбраны зубр на чорным полі - былая эмблема аўтамабільнага завода. Зялёная тынктура - сімвал паркаў Чыжоўкі. Завод азначае назву раёна.

Маскоўскі раён

У гербе выкарыстаныя элемэнты дзейнай эмблемы - будынак касцёла, блакіт і бусел як частка скульптурна-архітэктурнай кампазіцыі фантана на плошчы Незалежнасці. У ганаровай частцы герба выкарыстаная фігура з герба Масквы, якая адлюстроўвае назву раёна.

- Жэня, якімі, на Ваш погляд, павінны быць гімны раёнаў Менска?

- Гімны - не самы абавязковы элемэнт сімволікі, бо з эпохі ВКЛ гімны гарадоў да нас не дайшлі. Ёсць толькі ўзор геральдычнай паэзіі аб гербе Магілёва. Песня «Багародзіца», якую ўважалі дэ-факта за гімн дзяржавы, а дэ-юрэ, мабыць, паэтычным уступам да аднаго з Статутаў ВКЛ. Так паводзілася ў старадаўніх кнігах. А перад бітвамі песню маглі выконваць як малітву. Што да гімнаў раёнаў, то, мне здаецца, яны павінны быць на беларускай мове. Яна, як і сімволіка, адлюстроўвае нашы асаблівасці, нават калі мы яе рэдка выкарыстоўваем.

- Якія перспектывы Вы бачыце ў вашай ідэі?

- Прадаваць гэтыя праекты гербаў нікому не меруся. Прапаную толькі як альтэрнатыўную ідэю для разгляду і абмеркавання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках