20 красавiка 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя перамовы ў Менску пройдуць праз тыдзень

6
Новыя перамовы ў Менску пройдуць праз тыдзень

Прадстаўнікі кантактнай групы аб Украіне дамовіліся правесці відэаканферэнцыі для рэалізацыі Менскага мемарандума.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміла крыніца ў кіраўніцтве самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" (ДНР).

"Мы таксама хочам узгадніць пытанні далейшага абмену палоннымі", - зазначыў ён, дадаўшы, што наступная сустрэча ўдзельнікаў кантактнай групы адбудзецца ў Менску праз тыдзень.

Як паведаміў "прэм'ер-міністр" ДНР Аляксандр Захарчанка, ужо вызначаная тэма для наступнай сустрэчы - трэба вызначыць статус самаабвешчаных рэспублік.

Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў, што стораны ў выніку папярэдніх перамоваў перш за ўсё пагадзіліся з тэзісам аб тым, што "спыненне ўжывання зброі разглядаюцца як агульныя".

На гэтай падставе яны пастанавілі "пакінуць падраздзяленні і вайсковыя фармаванні старон на пазіцыях, якія яны займалі паводле стану на 19 верасня, а таксама забараніць ужыванне ўсіх тыпаў зброі і вядзенне наступальных баявых дзеянняў".

"Палонныя - былі і застаюцца галоўным пытаннем. Працэс абмену ідзе. Мы гэтую праблему таксама абмеркавалі. Ні з адной стараны няма пярэчанняў, і мы будзем абмяркоўваць гэта больш актыўна", - падкрэсліў Леанід Кучма.

Нагадаем, 20 верасня ў Менску ўзгаднілі 9 параметраў замірэння ва Украіне.

Прадстаўнікі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" (ДНР) і ўкраінскія сілавікі правялі ў суботу, 20 верасня, абмен палоннымі паводле формулы "38 на 38".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках