20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Гомеля ў Дзень горада выклікалі дух СССР

42

20 верасня Гомель адзначыў 872-годдзе горада.

Пачалося свята з урачыстага шэсця, якое было прысвечанае асноўным вехам у развіцці горада - а былі яны, на думку арганізатараў мерапрыемства, пераважна ў гады СССР. Практычна ўсё шэсце зладзілі ў савецкім стылі, які цяпер у модзе ў гомельскіх уладаў. Савецкі дух панаваў і на вуліцах горада – шмат якія святочныя аб'екты былі стылізаваныя пад эпоху маладосці цяперашніх кіраўнікоў горада і простых гамельчукоў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Шэсце закончылася канцэртам Аляксандра Саладухі, але не ён стаў самым масавым відовішчам, а традыцыйны забег дзяўчат на абцасах.

Дарэчы, сам Саладуха пазней схадзіў на канцэрт Стаса Міхайлава. Ён прыйшоў на выступ з букетам і слухаў расейскага калегу з другога шэрагу.

Дарэчы, гамельчукоў кажуць, што дзеля выступу Міхайлава ў Дзень горада дату свята перанеслі на тыдзень.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках