19 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД перакуліўся грузавік з пяском

ДТЗ адбылося ўчора ўвечары на вонкавым коле МКАД.

У раёне паміж вуліцамі Прытыцкага і Ціміразева аўтамабіль, ладаваны пяском, пасля «віхляння» на дарозе перакуліўся і лёг на бок, піша onliner.by.

«Здарылася пад 18-00, ехала назіркам - рэгістратар запісаў толькі момант «вылету», - піша відавочца аварыі. - На жаль, прычын не відаць ні на запісе, ні жыўцом; я не бачыла - засланіў самаход, які ехаў перада мной. Кіроўца МАЗа кажа, яго падрэзаў «Фольксваген», што выязджаў з боку кавярні «Каменная горка». З траекторыі і бачнай часткі запісу, відаць, так і было. Спынілася, дачакаліся ДАІ, прагледзелі запіс - сапраўды відаць, што МАЗ віхлянуў налева і потым направа з перакульваннем і ударам аб слуп, і сапраўды падобна, што ён ўхіляўся ад сутыкнення з нечым справа, а потым - злева - каб не вылецець 20-ю тонамі ў другую палосу, але яго крутанула і паклала на бок. Але прычыны «віхляння» на запісе няма. У ДАІ сказалі, што запіс ім не патрэбны».

Пацярпелых у аварыі няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках