29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фашысты «Вконтакте» вэрбуюць беларусаў для вайны з Украінай

29

Адміністрацыя сацсеткі не рэагуе на скаргі карыстальнікаў.

Група "Белорусский отряд добровольцев РНЕ" і "Православная армия Донбасса" ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" заклікаюць беларусаў запісвацца ў "ополчение Новороссии" і ваяваць ва Украіне на баку тэрарыстаў. Аб гэтым піша рэгіянальны партал minskby.com.

"Добраахвотнікаў" заклікаюць не толькі ўдзельнічаць у вайсковых дзеяннях супраць “укропаў”, але і надаваць іншую магчымую дапамогу, не выязджаючы за межы Беларусі.

РНЕ (Русское Национальное Единство) - ультраправая мілітарызаваная нацыяналістычная арганізацыя, заснаваная 16 кастрычніка 1990 года групай былых актывістаў НПФ "Памяць" на чале з Аляксандрам Баркашовым. Эмблемай арганізацыі з'яўляецца свастыка, спалучаная з Бэтлеемскай зоркай.

Адміністрацыя расейскай сацыяльнай сеткі ніяк не рэагуе на шавіністычную групоўку. Пры гэтым варта згадаць, што ў сакавіку "Вконтакте" ўгледзела прыкметы “экстрэмізму” ў нацыянальным гербе "Пагоня". Напярэдадні Дня Волі была заблакаваная інтэрнэт-праграма распрацоўніка тэматычнага дадатку, жыхара Гародні Канстанціна Новікава. "Вам адмоўлена ў змяшчэнні дадаткаў у сувязі з парушэннем артыкула 20.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Расейскай Федэрацыі "Прапаганда і публічная дэманстрацыя нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі, альбо публічная дэманстрацыя атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый", - гаварылася ў паведамленні сацсеткі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках