20 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд»: Забароненыя прадукты з ЕЗ пападаюць у Расею праз Беларусь

24
«Рассельгаснагляд»: Забароненыя прадукты з ЕЗ пападаюць у Расею праз Беларусь

Садавіна і агародніна з краін ЕЗ «прасочваецца» на расейскі рынак праз Беларусь.

Гэта вынікае з паведамлення, размешчанага на афіцыйным сайце «Рассельгаснагляду».

«Кантроль прадукцыі ладзіцца ў рамках праверак рынкаў, агароднінных баз, месцаў рознічнай рэалізацыі, а таксама на спецыяльна арганізаваных Рассельгаснаглядам фітасанітарных кантрольных пастах на адміністрацыйнай мяжы паміж Расеяй і Беларуссю, - гаворыцца ў паведамленні. - На кантрольных пастах пасля ўвядзення Расеяй спецыяльных эканамічных мер «Рассельгаснаглядам» спынена больш за 80 спробаў незаконнага ўвозу расліннай прадукцыі краін Еўразвяза з тэрыторыі Беларусі».

Такую прадукцыю найбольш часта спрабуюць правезці абязлічана, без фітасанітарнай дакументацыі, аднак экспэртыза ўпакоўкі часцяком дазваляе ўсталяваць яе паходжанне. Затрымліваецца і цалкам абязлічаная прадукцыя, якая прыбывае і без дакументаў, і ў тары без якой-небудзь маркіроўкі. Выяўляюцца і выпадкі, калі прадукцыя трэціх краін суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі службай каранціну і аховы раслін Беларусі, якія сведчаць аб яе быццам бы беларускім паходжанні.

«Аб сур'ёзных парушэннях у абароце падкаранціннай расліннай прадукцыі сведчаць і праверкі Рассельгаснаглядам складскіх памяшканняў і плодаагароднінных рынкаў, - гаворыцца ў паведамленні. - Так, праверкі, праведзеныя 27 жніўня і 12 верасня гэтага года ўпраўленнем «Рассельгаснагляду» ў Маскве, Маскоўскай і Тульскай абласцях сумесна з тэрытарыяльнымі праваахоўнымі органамі на плодаагароднінным аптовым рынку ТАА «Гандлёвы Дом Славянскі», выявілі рэалізацыю шырокага асартыменту плодаагародніннай прадукцыі, увезенай з шэрагу краін Еўразвяза, уключаючы Гішпанію, Грэцыю, Польшчу.

Таварасуправаджальныя дакументы на такую прадукцыю ні ў адным выпадку пададзеныя не былі, аднак упаковачная маркіроўка сведчыла як пра сапраўднае паходжанне прадукцыі, так і пра яе рээкспарт праз Беларусь. Пры гэтым, юрыдычнае патрабаванне абавязковага паведамлення Рассельгаснагляду аб прыбыцці партыі падкаранціннай прадукцыі яе ўладальнікамі ігнаравалася. Паводле вынікаў адной толькі апошняй праверкі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 15 фізічных асоб, якія займаюцца рэалізацыяй падкаранціннай прадукцыі на тэрыторыі ТАА «Гандлёвы дом «Славянскі» і ТАА «Проперти Інвестмент». Было складзена 25 пратаколаў паводле артыкула 10.3 КаАП РФ за не паведамленне пра паступленне падкаранціннай прадукцыі, не правядзенне абеззаражання і каранцінных фітасанітарных абследаванняў. Акрамя таго, складзеныя два пратаколы паводле артыкула 19.4.1 КаАП РФ за перашкоду законнай дзейнасці службовых асоб. Пры разглядзе адміністрацыйных спраў накладзена штрафаў на агульную суму каля 100 тысяч рублёў»

Асаблівую заклапочанасць Рассельгаснагляду выклікае фітасанітарная бяспека такой прадукцыі. Падчас кантрольна-наглядных мерапрыемстваў адбіраліся ўзоры падкаранціннай прадукцыі, якія былі накіраваныя на карантынную фітасанітарную экспэртызу ва Усерасейскі цэнтр каранціну раслін. У пяці пробах выяўленая ўсходняя пладажэрка, у чатырох - тутавая шчытоўка, у адной - заходні (каліфарнійскі) кветкавы трыпс.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках