25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М6 згарэў Volkswagen

2

Аўтамабіль загарэўся на пад'ездзе да Гародні.

Пра гэта паведаміў чытач партала AutoGrodno.

«На М6 на под’ездзе да горада гарыць Гольф белы. Усе дапамагаюць, але патушыць не могуць», - напісаў ён.

«Гольф на М6 згарэў, за ім на маіх вачах вылецела ў кювет Таёта Авенсіс - паведаміў іншы сведка. - Кіроўцу пад 50, сам не разумее, што адбылося. Ехаў 100. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі ДАІ з маячкамі сінімі стаялі, калі пад'ехаў - рэзка даў у тормаз, налева-направа і ў кювет, закрануўшы пажарную, якая ўжо збіралася ад'язджаць, і ледзь не збіўшы чалавека, які там стаяў! Інспектары самі казалі, што думалі хана хлопцу, але яго толькі закранула! Будзьце ўважлівыя! Сам мог апынуцца ў гэтай сітуацыі, таму зніжайце хуткасць загадзя! Пасажырцы спатрэбілася хуткая».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках