26 красавiка 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Маршы міру» ў Санкт-Пецярбургу пачаліся затрыманні

10
На «Маршы міру» ў Санкт-Пецярбургу пачаліся затрыманні

У Санкт-Пецярбургу паліцыя пачала затрымліваць удзельнікаў апазіцыйнага мерапрыемства.

Паводле інфармацыі карэспандэнта Deutsche Welle, былі затрыманыя пяць-шэсць чалавек.

Са звестак праваабарончага партала АУС Інфа, затрыманні пачаліся ля Казанскага сабора, прычым, сярод затрыманых як некалькі правакатараў, так і ўдзельнікі маршу.

«Эхо Москвы» паведамляе аб затрыманні як мінімум 10 чалавек. Адзін з іх быў дастаўлены ў аўтазак нібыта за нецэнзурную лаянку.

Упаўнаважаны ў правах чалавека ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Шышла паведаміў, што ацэньвае дзеянні паліцыі як здавальняючыя. Ён таксама адзначыў іх высокі прафесіяналізм за затрыманне правакатараў.

Як піша галоўная рэдактарка пецярбургскага канала Nevex.TV Таццяна Маршанава, паліцыя папярэдзіла ўдзельнікаў маршу, што акцыя не была ўзгодненая з уладамі. Раней паведамлялася, што праз адмову гарадской адміністрацыі ўзгадніць маршрут шэсця арганізатары наважылі правесці мерапрыемства ў фармаце прагулкі і народнага сходу, каб не парушаць заканадаўства.

Нагадаем, сёння ў Маскве праходзіць «Марш міру» супраць вайны ва Украіне, таксама падобныя няўзгодненыя акцыі праходзяць у шэрагу іншых гарадоў Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках