20 красавiка 2024, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Венедыктаў: Для расейцаў Беларусь і Украіна - непаразуменне

36

Расейская палітычная вярхушка ставіцца да беларускай дзяржаўнасці сапраўды гэтак жа, як да ўкраінскай.

Пра гэта заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў падчас семінара на тэму «Расея-Украіна: адна краіна ці дзве?», піша «Беларускі партызан».

«Карыстаючыся сваім службовым становішчам як рэдактар «Эхо Москвы» я размаўляю з людзьмі, якія прымаюць пастановы ў дачыненні да нашай палітыкі. Маё ўражанне ад ведання меркаванняў людзей, у звычайным жыцці адэкватных, тых, што любяць добрае віскі і шахматы, у тым што ніякага ўкраінскага народа не існуе», - сказаў ён.

З ягоных слоў, расейская палітычная вярхушка ўспрымае ўкраінцаў, беларусаў і расейцаў як адзін народ, пры гэтым, як адзначае Венедыктаў, гэтыя палітыкі не імперыялісты, не рэакцыянеры і не цемрашалы, гэта цалкам сабе цывільныя людзі, якія часам заканчваюць добрыя заходнія ўніверсітэты.

«Яны перакананыя, што гэта адна тэрыторыя, але так гістарычна склалася, што дзве вобласці [Украіна і Беларусь], вылучыліся ў асобныя дзяржавы. Так бывае. Было ж дзве нямецкія дзяржавы. Цяпер - тры расейскія дзяржавы: «Маларосія», «Беларосія» і «Вялікаросія». Калі-небудзь і гэта пройдзе. І гэта іх шчырае бачанне праблемы. Гэта іх базавае стаўленне да таго, што цяпер адбываецца ва Украіне. Гэта адзін народ, адна тэрыторыя, адна вялікая дзяржава. Гэта не імперская, не нацыяналістычная свядомасць, гэта бытавая свядомасць. Людзі, якія прымаюць пастановы, адлюстроўваюць меркаванне большасці нашых суграмадзян. Ідзі спытай у людзей на вуліцы, у Белым доме або Чырвонай плошчы - і вы атрымаеце прыблізна аднолькавы адказ. Таму гэтыя 85-87%, якія гэтак думаюць - праўда», - кажа расейскі журналіст.

Аляксей Венядзіктаў адзначае, што цяперашняе пакаленне людзей, якія кіруюць Расеяй, юрыдычна прызнаюць існаванне асобнай дзяржавы Украіны, але гэта ўспрымаецца як гістарычная несправядлівасць - гістарычна гэта адзіны народ, адзіная дзяржава. Украінцы, беларусы - яны ж расейцы, толькі з іншай гаворкай.

«Таму трэба быць разам. Адсюль - мытныя саюзы, славянскае брацтва, тры дзяржавы і г.д. Так меркаваў Барыс Мікалаевіч, які публічна і не публічна казаў гэта, так з самага пачатку мяркуе Уладзімір Уладзіміравіч. У пэўнай ступені, гісторыя з Украінай для іх - гэта барацьба за справядлівасць», - заўважае журналіст.

Расейцы ўспрымаюць украінцаў і беларусаў як брацкія народы, якія быццам бы ўваходзяць у склад сённяшняй Расеі. З гэтым стэрэатыпам складана расстацца. Ва Украіне сёння расце колькасць крайніх нацыяналістаў - іх колькасць у краіне дасягае 2,2%, сцвярджае Венедыктаў. У Расі гэты рух таксама будзе набіраць абароты: баявая моладзь з ускраін з бітамі і радыкальнымі мэтамі - вялікая пагроза. На думку Аляксея Венедыктава, для таго, каб гарантаваць матэрыяльнае забеспячэнне крымчукам, расейцы імкнуліся прабіць калідор праз Данбас аж да Прыднястроўя, дзе знаходзіцца расейская вайсковая база. Працэс працягваецца і сёння. У падручніках гісторыі Расеі гэтага года знік параграф «Кіеўская Русь», цяпер ён называецца проста «Русь». А неадукаванасць прыводзіць да няправільных думак і пастаноў, заўважыў журналіст.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках