19 красавiка 2024, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора ўвайшоў выведвальны карабель ВМС Францыі

3

20 верасня пралівам Басфор у напрамку Чорнага мора ў пяты раз у гэтым годзе прайшоў вялікі выведвальны карабель ВМС Францыі Dupuy de Lome (А759).

Пра гэта паведамляе Blackseanews. Гэтую інфармацыю выданню пацвердзілі ў Стамбуле.

Карабель спецыяльна распрацаваны для размяшчэння абсталявання MINREM. Ягоная місія заключаецца ў перахопе і аналізе ўсіх тыпаў сігналаў, у тым ліку атрыманых з дапамогай спадарожнікаў.

Міністр абароны Францыі ў сувязі з гэтым падкрэсліў: «Гэты карабель будзе ажыццяўляць стратэгічны перахоп са спадарожнікаў, што дазволіць нам быць на крок наперадзе ў барацьбе з тэрарызмам».

Экіпаж «Дюпюі-дэ-Лом» скарочаны да 30 чалавек, на судне працуе блізу 80 спецыялістаў.

Гэты карабель упершыню ў гісторыі французскага флоту спраектаваны і пабудаваны адмыслова для вядзення радыёэлектроннай выведкі ў інтарэсах DRM (Direction du renseignement militaire - Упраўленне вайсковай разведкі Францыі).

Радыёэлектроннае абсталяванне карабля ўключае ў сябе дзве навігацыйныя РЛС, станцыі спадарожнікавых сістэм сувязі, станцыю папярэджання аб радыёлакацыйным апрамяненні і ідэнтыфікацыі, комплексы радыё-і радыётэхнічнай разведкі. Апошнія дазваляюць выяўляць, пеленгаваць і праводзіць тэхнічны аналіз выпраменьванняў розных РЛС у дыяпазоне частот ад 300 МГц да 90 Ггц, а акрамя таго, перахопліваць, пеленгаваць і праслухоўваць сігналы сістэм сувязі (уключаючы спадарожнікавыя) у дыяпазоне частот ад 30 кГц да 100 Ггц.

Апаратура карабля здольная перахопліваць самыя сучасныя віды перадач, уключаючы паведамленні электроннай пошты і размовы праз мабільныя тэлефоны.

У пачатку верасня ў Чорнае мора ўвайшоў ракетны эсмінец Вайскова-марскіх сіл ЗША «Рос». Карабель павінен працаваць сумесна з саюзнікамі і партнёрамі ў рэгіёне цягам свайго знаходжання ў Чорным моры для паляпшэння ўзаемадзеяння і павышэння рэгіянальнай бяспекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках