19 красавiка 2024, Пятніца, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На радзіме Лукашэнкі гарэла ферма: эвакуявана 100 кароў

21

У вёсцы Александрыя гарэла ферма.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«21 верасня а 09.37 у ЦАУ Шклоўскага ДАНЗ ад работніка гаспадаркі паступіла паведамленне аб загаранні трактара на тэрыторыі МТФ адкрытага акцыянернага таварыства «Александрыйскае», размешчанага па адрасе: Шклоўскі раён, в. Александрыя.

Па прыбыцці першага падраздзялення гарэў пагрузчык «Амкадор» адкрытым полымем унутры будынка кароўніка. Жывёлы з будынка (100 галоў) былі эвакуяваныя работнікамі МТФ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

У выніку пажару пашкоджаны пагрузчык «Амкадор», 2008 года выпуску, і 20 м. кв. святлоаэрацыйнага ліхтара будынка, выкананага з полікарбанату. Пацярпелых няма», - адзначылі там.

Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне электраабсталявання ў пагрузчыку.

Фота: МНС

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках