24 красавiка 2024, Серада, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат: ЕЗ мае доказы прысутнасці расейскай арміі ва Украіне

18
Еўрадэпутат: ЕЗ мае доказы прысутнасці расейскай арміі ва Украіне

У Еўразвяза і NATO ёсць дакладныя доказы таго, што ва Украіну ўведзеныя расейскія войскі, хоць улады РФ і зняпраўджваюць гэта.

Пра гэта заявіў еўрадэпутат ад Нідэрландаў Ёханэс Карнэліс ван Баален у інтэрв'ю DW, піша «Украінская праўда».

«Вядома, у нас яны (доказы) ёсць. У нас ёсць сатэлітныя здымкі. Ад Крамля мы ўжо чулі: няма расейскіх войскаў у Крыме, а цяпер іх «не» на Усходзе Украіны. Аднак усе ведаюць, што гэта хлусня. У ЕЗ ёсць доказы, у NATO ёсць доказы», - заявіў ён.

Са слоў еўрадэпутата, «Пуцін іх (доказы) аднолькава будзе аспрэчваць і адмаўляць».

«Хоць калі расейскіх войскаў ва Украіне няма, то адкуль бяруцца целы забітых расейскіх жаўнераў? Адкуль паступаюць параненыя ў шпіталі Растова і Санкт-Пецярбурга? Гэта нонсэнс», - абурыўся ён.

«Гэта чыстай вады хлусня і агітацыйная прапаганда, якой, на жаль, шмат хто верыць. І Пуцін будзе надалей рабіць тое, што яму падабаецца: накіроўваць войскі або адклікаць іх. Яму нельга давяраць», - дадаў ван Баален.

Ён таксама мяркуе, што ЗША і ЕЗ павінны дапамагчы Украіне ў перамовах з Масквой.

«І ЗША, і Еўракамісія павінны мець стасункі з прэзідэнтам Украіны Парашэнкам на ўмовах прыватнасці і высветліць ў яго, чаго хоча сама Украіна, і як яны могуць яму ў гэтым дапамагчы. Бо кампрамісы з расейскім прэзідэнтам Пуціным будуць азначаць, што Пуцін перамог», - мяркуе еўрадэпутат.

Ён распавёў, што ЕЗ кардынальна змяніў стаўленне да Расеі і нават мае ўжо «план Б» на выпадак адключэння Масквой газу зімой.

«Ад Расеі можна чакаць чаго заўгодна. І я думаю, што ЕЗ мае «План «Б», хоць, вядома, ніхто не будзе казаць пра гэта ўголас. Думаю, паводле гэтага плану тыя краіны, якія найбольш залежныя ад расейскага газу, атрымаюць альтэрнатыву. Напрыклад, дастаўка звадкаванага газу грузавікамі. Гэта, вядома, дарагая альтэрнатыва, але можа быць рэалізаваная», - заявіў ван Баален.

«Таксама мы павінны быць гатовыя дапамагчы і Украіне зімой. Гэта можа быць дорага, але ў выпадку неабходнасці - мы павінны гэта зрабіць», - дадаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках