16 красавiка 2024, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзень без аўтамабіля»: Бясплатны праезд для кіроўцаў

14
«Дзень без аўтамабіля»: Бясплатны праезд для кіроўцаў

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце для кіроўцаў арганізаваны ў Менску ў Дзень без аўтамабіля.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Менгарвыканкама Аляксандр Баравікоў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Сёння, у Дзень без аўтамабіля, любы кіроўца можа выкарыстоўваць сваё пасведчанне кіроўцы або пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля ў якасці праязнога на ўсе віды грамадскага транспарту», - сказаў Аляксандр Баравікоў.

Таксама сёння ў Менску пройдуць розныя тэматычныя акцыі. Так, у парку імя 60-годдзя Кастрычніка высадзяць дрэвы і хмызнякі, а ў парку імя Чэлюскінцаў будзе працаваць бясплатны пракат ровараў. Супрацоўнікі ДАІ правядуць сярод сталічных кіроўцаў бліц-апытанне на тэму правядзення мерапрыемства і раздадуць тэматычныя буклеты. А на прыпынках грамадскага транспарту кіроўцам, якія пакінулі сваю машыну каля дома, уручаць заахвочвальныя прызы. Для гэтага трэба будзе прад'явіць пасведчанне кіроўцы або пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля.

Арганізатарамі гарадской экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» з'яўляюцца Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Менгарвыканкамам, УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, адміністрацыяй Першамайскага раёна, КУП «Зелянбуд Фрунзенскага раёна» і гімназіяй №19.

Традыцыя праводзіць Дзень без аўтамабіля нарадзілася ў Францыі 22 верасня 1997, затым гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя еўрапейскія краіны. У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Мерапрыемства, закліканае звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра, праходзіць у рэспубліцы даволі паспяхова. Пра гэта сведчаць факты паляпшэння якасці паветра ў гарадах. Штогод 22 верасня прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў аб'ёме ад 350 т і больш.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках