25 красавiка 2024, Чацвер, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая пастаўляць узбраенне ва Украіну

20
Польшча гатовая пастаўляць узбраенне ва Украіну

Польшча гатовая прадаваць вырабленае ў краіне ўзбраенне ва Украіну.

Пра гэта міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк заявіў у панядзелак, 22 верасня, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

"Я пацвярджаю, што польская абаронная прамысловасць зацікаўленая ў гэтым напрамку", - Семоняк сказаў прыватнай радыёстанцыі Zet.

З ягоных слоў, існуе "некалькі прадуктаў", якія могуць быць цікавымі для Украіны.

"Калі толькі ёсць жаданне і гатоўнасць набыць любыя элементы ўзбраення ў Польшчы, польскія заводы і не мараць ні аб чым іншым, акрамя экспарту", - заявіў ён.

Нагадаем, у NАТО заявілі, што альянс не будзе накіроўваць зброю ва Украіну, якая не з'яўляецца дзяржавай-чальцом, але яны таксама заявілі, што асобныя саюзнікі па NАТО могуць пастаўляць узбраенне.

Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй заявіў, што краіны NАТО пачалі перадачу зброі Украіне.

Фота: PAP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках