24 красавiка 2024, Серада, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ апублікавалі карту «буфернай зоны» ў Данбасе

5

Данецк і Луганск павінны стаць яе часткай.

Расейскае выданне «Коммерсант» намалявала карту 30-кіламетровай зоны бяспекі на Данбасе. Згодна з картай, у буферную зону ўвойдуць, у прыватнасці, Данецк і Луганск.

«Прынцыповае значэнне, са слоў Леаніда Кучмы, мае зафіксаваная ў дакуменце дамоўленасць аб буфернай зоне ў зоне канфлікту шырынёй не менш за 30 км - яе стварэнне запатрабуе адводу буйнакалібернай зброі на адлегласць не менш за 15 км з кожнага боку», - адзначаецца ў публікацыі.

Нагадаем, 20 верасня ўкраінскія ўлады і сепаратысты падпісалі ў Менску другі мемарандум. У прыватнасці, абодва бакі дамовіліся аб усеагульным спыненні агню, стварэнні зоны бяспекі на бягучай лініі судакранання, адводзе цяжкіх узбраенняў ад гэтай зоны і населеных пунктаў і разгортванні маніторынгавай місіі АБСЕ.

У Менску ў пятніцу, 19 верасня, працягнула працу кантактная група ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Папярэднія перамовы прайшлі ў Менску 5 верасня, падчас якіх была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню ў Данбасе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках