29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вяртайцеся жывымі»: рэпартаж з сакрэтнага лагера «Пагоня»

14

Беларускія байцы працягваюць актыўныя трэніроўкі ва Украіне і ўсё яшчэ знаходзяцца ў Данбасе.

Журналістам тэлеканала «Белсат» удалося пабываць у лагеры атрада «Пагоня».

У ім усё адбываецца паводле правіл канспірацыі. Месцазнаходжанне базы не называецца, адзначаецца толькі, што яна знаходзіцца «за горадам у пэўным месцы». Карэспандэнтаў сустрэлі людзі ў масках і пасля дбайнай праверкі адвезлі на трэніровачную базу. У лагеры навучаюцца дзевяць беларусаў, многія з якіх не хочуць афішаваць сваю прысутнасць, разумеючы, што ім за гэта пагражае на радзіме.

У самой Украіне іх статус вельмі няпэўны. Шматлікія абяцанні даць грамадзянства замежнікам, якія едуць абараняць Украіну, апынуліся толькі размовамі. Пакуль для гэтага няма ніякіх прававых механізмаў. Многія з байцоў, якія находзяцца ў лагеры, свабодна гавораць на расейскай мове. Аднак у іх не так шмат агульнага: усе яны не былі адзін з адным раней знаёмыя, у якіх-небудзь палітычных партыях або рухах ніхто з іх не знаходзіцца, запэўніваюць журналісты.

«Мы ўважаем сябе за патрыётаў Беларусі, але, убачыўшы агрэсію Расеі, прыехалі дапамагаць украінскаму народу. Мы ваюем за свабодную Украіну, каб свабоднай была і Беларусь. Мы ўсе перакананыя, што Украіна пераможа і далей нас чакае барацьба за незалежную Беларусь. Для гэтага мы хочам атрымаць тут досвед», - распавёў адзін з байцоў.

Усе сябры «Пагоні» забяспечваюць сябе рыштункам - ад шкарпэтак да бронекамізэлек - самастойна, а Кіеў ім фактычна нічым не дапамагае. Прынамсі журналісты сталі сведкамі, як прадаўцы ў вайсковай краме, даведаўшыся, што байцы ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай аперацыі (АТА), далі ім зніжку. Да кожнай набытай рэчы быў прымацаваны канверт з надпісам «Вяртайся жывым», а ўнутры ляжалі драўляная фігурка жураўля, размаляваная ў колеры ўкраінскага сцяга, і напісаны ад рукі ліст, які пачынаецца са слоў «Дзякуй табе за абарону».

Галоўнай праблемай добраахвотнікаў ва Украіне з'яўляецца не недахоп рыштунку ці зброі, а слабая падрыхтоўка, а часам і поўная яе адсутнасць. «Так было з батальёнамі «Данбас», «Дняпро», «Азоў». Падрыхтоўка часам праходзіла за дзень перад выездам у зону АТА», - паведамляе тэлеканал.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках