28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмэр: Пуцін адступіць, калі Захад праявіць вайсковую салідарнасць з Украінай

14
Дэвід Крэмэр: Пуцін адступіць, калі Захад праявіць вайсковую салідарнасць з Украінай

Улады ЗША павінны былі вылучыць Украіне смяротныя ўзбраенні.

Такую заяву зрабіў прэзідэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House, былы намеснік дзяржсакратара ЗША ў пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Дэвід Крэмэр у часе візіту ў Кіеў, паведамляе УНІАН.

"Няма сумненняў, што прэзідэнт Барак Абама будзе прытрымлівацца пазіцыі - не прадстаўляць смяротнай зброі. На маю думку, гэта памылка ЗША. Думаю, што мы павінны прадстаўляць сродкі, якімі украінцы, Украіна можа сябе абараняць", - сказаў Дэвід Крэмер.

Ён выказаў надзею, што "падтрымка ў кангрэсе што да смяротнай зброі зможа пераканаць Белы дом змяніць сваё меркаванне". На ягоную думку, да пытання падтрымкі Украіны ў ЗША могуць вярнуцца не раней лістапада-снежня.

"У нас выбары палаты прадстаўнікоў і адной траціны сената ў лістападзе. І таму ў кангрэсе будзе адпачынак, яны не будуць праводзіць пасяджэнні да канца выбараў", - сказаў ён.

Прэзідэнт Freedom House таксама выказаў меркаванне, што ў выпадку прыняцця закона, які прадугледжвае вылучэнне Украіне $350 млн на вайсковую дапамогу, "Барак Абама наўрад ці стане працівіцца гэтаму, мне здаецца, ён яго падпіша".

У той жа час экспэрт адзначыў, што такую дапамогу трэба было б зрабіць раней.

"Калі б NАТO, Захад і ЗША прадэманстравалі больш салідарнасці, вайсковай, з Украінай, тады Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, адступіў бы", - мяркуе экспэрт.

Ён дадаў, што "Пуцін адчувае слабасці і магчымасці, але адступае, калі перад ім стаіць падобная зброя". З ягоных слоў, праблема Захаду ў тым, што "мы занадта выразна паказвалі Пуціну, што мы не будзем рабіць".

"Трэба было яго паставіць у сітуацыю, каб ён заўсёды думаў, што мы будзем рабіць. А мы ўвесь час казалі, што мы не будзем прадстаўляць смяротную зброю", - сказаў Дэвід Крэмер і дадаў, што Захад надта дакладна і зразумела тлумачыў усе абмежаванні.

У той жа час санкцыі, адзначыў Дэвід Крэмэр, маюць рэальны ўплыў на расейскую эканоміку, але гэтага недастаткова, каб "змяніць паводзіны Пуціна, яго падыходы".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках