20 красавiка 2024, Субота, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель патрабуе поўнага вываду расейскіх войскаў з Украіны

12
Мэркель патрабуе поўнага вываду расейскіх войскаў з Украіны

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла за поўны вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта яна заявіла ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка нямецкага ўрада Штэфэна Зайберта.

Акрамя таго, Мэркель падкрэсліла неабходнасць правядзення эфектыўнага кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы для рэалізацыі рэжыму спынення агню. Са слоў урадавага упаўнаважанага, у тэлефоннай размове Мэркель таксама павітала менскія дамоўленасці аб імплементацыі перамір'я.

Як вядома, у ноч на 20 верасня ўдзельнікі кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны падпісалі ў Менску мемарандум аб рэалізацыі пратакола ад 5 верасня. Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае адвод буйнакалібернай зброі на адлегласць не меншую за 15 км з кожнага боку. Такім чынам, створыцца зона бяспекі шырынёй не менш чым 30 км.

Фота: AFP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках