28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік упраўлення Следчага камітэта ў Менску затрыманы ў Літве

101
Начальнік упраўлення Следчага камітэта ў Менску затрыманы ў Літве

(абноўлена - 17:30) Літоўскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі. У яго аўтамабілі знайшлі патроны.

Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце пракуратуры Літвы.

«Тэрытарыяльная мытня Медынінкая на трасе, якая вядзе ў Беларусь, затрымала аўтамабіль Honda CR-V, зарэгістраваны ў Беларусі, у якім пасля праверкі былі выяўленыя некалькі дзясяткаў 9-міліметровых патронаў «Luger». На гэтым аўтамабілі вярталася з Літвы пара сярэдніх гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля выяўлення мытным кантролем боепрыпасаў распачатае расследаванне здарэння.

«Асобы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, былі затрыманыя, аб іх затрыманні ва ўстаноўленым парадку інфармавалі амбасаду Беларусі ў Літве. Прадстаўнікам амбасады дазволілі сустрэцца з затрыманым Д.К. у панядзелак 22 верасня» - сказана ў паведамленні пракуратуры Літвы.

Папярэдняе следства ў кантрабандзе боепрыпасаў вядзе трэці аддзел Віленскай раённай пракуратуры. Пастанова аб меры стрымання затрыманага будзе прынятая бліжэйшым часам.

Сайт charter97.org звярнуўся ў памежную службу і пракуратуру Літвы, аднак нам адмовіліся паведаміць ні імёны затрыманых, ні месца іх працы. «Мы не можам выдаваць асабістыя звесткі да прыняцця афіцыйнай пастановы», - паведамілі ў пракуратуры Літвы.

Сайт TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя Канапляніка - начальніка ўпраўлення Следчага камітэта ў Менску, які выязджаў у Літву па асабістых справах.

«Мы пацвярджаем, што двое беларускіх грамадзян былі затрыманыя. Цяпер Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы займаецца высвятленнем усіх абставінаў затрымання», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.

У Следчым камітэце каментаваць гэтую інфармацыю адмовіліся.

Фота: minsknews.by

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках