29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладая мама зладзіла бойку на дыскатэцы і збіла міліцыянта

18
Маладая мама зладзіла бойку на дыскатэцы і збіла міліцыянта

У суд Гарадоцкага раёна накіраваная незвычайная крымінальная справа.

Паводзінамі работніцы віцебскай абутковай фабрыкі здзіўлены нават намеснік пракурора Максім Зіновік. Спачатку госця, якая прыбыла ў Гарадок у пошуках забаў, зладзіла бойку на дыскатэцы ў бары. Прычына канфлікту - закранутае самалюбства альбо тое, што 26-гадовая дама з мясцовымі жыхаркамі хлопцаў не падзяліла. Дзяўчына выклікала галоўную апанентку на вуліцу, аднак іх паспелі спыніць супрацоўнікі міліцыі. Дама была добра падвыпіўшыя, пыніла супраціў міліцыянтам. У выніку яе даставілі ў РАУС, піша «Савецкая Беларусь».

- Разгарачаная госця паводзіла сябе задзірліва, правакавала скандальныя сітуацыі. Міліцыянт быў вымушаны выйсці з дзяжурнай часткі і паспрабаваць яе ўціхамірыць, пасадзіўшы на лаву. Але зусім нечакана атрымаў моцны «хук» справа. Кулаком з заціснутым у ім тэлефонам - проста ў вока. Агульнымі намаганнямі міліцыянты ўсё-ткі да парадку заклікалі даму. Але ненадоўга, - удакладнілі ў пракуратуры. - Ужо праз некалькі хвілін яна рванула да дзвярэй і паспрабавала зладзіць уцёкі.

Пасля гэтага жанчыне прапанавалі прайсці ў памяшканне для часова затрыманых. Папрасілі здаць, як належыць, «колюча-рэжучыя» і іншыя прадметы, але яна прыхавала мабільны і, як толькі за ёй зачыніліся дзверы, прынялася тэлефанаваць «абаронцам». Міліцыянту прыйшлося увайсці ў камеру.

- У адказ паненка ўдарыла яго з усіх сіл яшчэ раз. Супрацоўнік міліцыі, стукнуўшыся аб сцяну, у прыдачу да кровападцёку пад вокам атрымаў яшчэ і рану лобна-скроневай вобласці галавы. Агрэсіўная госця ў выніку была аштрафаваная за непадпарадкаванне міліцыі і бойку ў грамадскім месцы. А паказальныя «баі без правілаў», арганізаваныя ёю ў дзяжурнай частцы РАУС (усе дзеянні запісаныя на відэакамеру), сталі падставай для распачынання крымінальнай справы і цяпер кваліфікуюцца як гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі, - патлумачыў Максім Зіновік.

Магчыма, суд у якасці змякчальных абставінаў улічыць сямейныя асаблівасці жанчыны, у якой на руках малалетняе дзіця.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках