19 сакавiка 2024, aўторак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Задорнаў: Жэрці трэба менш

149
Міхаіл Задорнаў: Жэрці трэба менш

Вядомы расейскі сатырык даў некалькі парад сваім суайчыннікам.

Міхаіл Задорнаў, выступаючы ў Смаленску, распавёў пра сваё стаўленне да канфлікту ў Данбасе і санкцый, якія ўвялі краіны Захаду супраць Пуціна, піша «Рабочий путь».

- Расея мае рацыю, бо яна нічога, акрамя галаўнога болю, не мае, - заявіў ён. - Яна за ідэю, а не за прыбытак. Яна за тое, каб род захоўваўся як мага даўжэй. Той славянскі род, які Захад імкнецца раз'яднаць. Мы - славяне, мы - сонечныя. А Еўропа - месячная. Таму яна на нас і нападае, калі ноч становіцца даўжэй за дзень. І яны заўсёды спачатку перамагаюць расейцаў, але варта нам датрываць да 25 снежня, да нараджэння сонейка, і ім надыходзіць «кірдык». Ім спрыяе ноч, нам - сонца. Тое, што адбываецца з Украінай, не выпадковасць. Славяне, як гэта ні сумна, заслужылі вайну. Бо сталі жыць у свеце спажывання, а гэта не наш свет. Да мяне прыязджалі з Луганску два класныя камандзіры, а з імі дзяўчына. Вы б бачылі, як у яе гараць вочы! Ды вы такога не ўбачыце ні ў адной гламурнай дамы з Рублёўкі! Яна адчувае, што вельмі патрэбная ў гэтым свеце, калі рыхтуе на 500 чалавек, прыбірае. І яна мне сказала кранальныя словы, што я змагаюся за тое, каб з'явіліся новыя людзі, а потым з захапленнем заявіла - яны ўжо з'явіліся!

Незразумела, як Сабчак будзе жыць без фуагра, а вось настаўнікі ў Сібіры - проста выдатна! А падмаскоўныя сяляне, так тыя проста радуюцца: можа, наш тварог хоць стануць купляць! Ура, нам горш будзе жыць! Гэта чыста наша! Напалеон жа ў Расею рушыў вызваляць сялян і не зразумеў, чаму гэта яны яго сякерамі ды віламі да самага Парыжа потым гналі! Замежны вораг падняўся, каб мы з'ядналіся, пачалі ачышчацца і ледзь-ледзь падціснулі папружкі. Жэрці трэба менш, тым больш дрэнных прадуктаў. Адным словам, усё не так дрэнна, як здаецца. Ідзе Адраджэнне.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках