Лукашэнку ў Малдове сустракалі воклічам: «Ты хто такі? Давай, да пабачэння» (Відэа)
52- 25.09.2014, 13:54
- 159,193
Беларускага дыктатара асвісталі ў Малдове.
Учора пачаўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Кішынёў. Малдаўскія СМІ паведамляюць, што з аэрапорта беларуская дэлегацыя накіравалася ў гатэль, а ўжо адтуль паехала ў рэзідэнцыю прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці.
Там Лукашэнку сустрэлі хлебам-соллю. Кіраўнік Малдовы пачаў сваё ўступнае слова на румынскай мове, а ўжо прадоўжыў на расейскай, піша «Наша Нiва».
На выездзе з рэзідэнцыі Лукашэнка быў асвістаны журналістам і грамадскім актывістам Алегам Брэгам, які крычаў: «Ты хто такі? Давай, да пабачэння» (1:45).
Дарэчы, малдаўскім тэлевізійнікам дазволілі здымаць дыктатара без абмежаванняў. У кадры некалькі разоў засвечваецца лысіна Лукашэнкі (0:44), якую ў Беларусі здымаць забаронена.