25 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: Рэжым Пуціна прывядзе да кровапраліцця ў Расеі

9

Выгнаць рэжым Пуціна можа ці крамлёўскі пераварот, ці расейскі Майдан.

Узімку пасля нечаканага вызвалення Міхаіл Хадаркоўскі абяцаў не ісці ў палітыку, але прайшло паўгода і экс-зняволены заяўляе - уплываць на Крэмль усё ж будзе, паведамляе карэспандэнт ТСН.

Хадаркоўскі праз абноўлены фонд "Адкрытая Расея" хоча дамагацца справядлівых законаў і дэмакратычнай змены ўлады. Бо выгнаць рэжым Пуціна можа, на думку бізнэсоўца, або крамлёўскі пераварот, або расейскі Майдан.

"Цяперашні рэжым пабудаваны такім чынам, што бясспрэчнага пераемніка не існуе. І наўрад ці ён паўстане. Таму што пры сваім жыцці Пуцін закрыў магчымасць для пераемнасці. Магчымы або лакальны пераварот, гэта значыць "палацавы", які я разглядаю, як малую кроў. Але калі дыскусія выйдзе на вуліцу, то з высокай ступенню імавернасці крыві будзе значна больш", - кажа Хадаркоўскі.

Сам экс-зняволены не пойдзе на выбары ў Дзярждуму і не будзе балатавацца ў прэзідэнты Расеі. Але катэгарычна ад улады Хадаркоўскі не заракаўся. Вельмі небяспечным называе ён новы расейскі шавінізм і агрэсію да Украіны. Толькі так Пуцін, якога Хадаркоўскі ўжо узгадвае ў звязку з Брэжневым, мог забяспечыць рэйтынг. Пуціна называе апанентам, і не асабістым ворагам. Ці не на камеру экс-кіраўнік "Юкаса" кажа, што вайну Расеі акрамя саміх украінцаў, не спыніць ніхто, і параўноўвае супрацьстаянне СССР і маленькай Фінляндыі, дзе Саюз не перамог. Еўропе экс-бізнэсовец раіць дапамагаць Украіне фінансава.

Нагадаем, цягам трох тыдняў у адной з краін Еўропы павінна адбыцца шматбаковая сустрэча аб сітуацыі ва Украіне з удзелам прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі і Расеі Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках