24 красавiка 2024, Серада, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзялянку ў Крыжоўцы прадалі за $165 тысяч

11

Гарачым выдаўся сённяшні аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць надзелаў у Менскім раёне.

Пачатковы кошт аднаго з лотаў узрос у 6 разоў і дасягнуў 1 мільярда 750 мільёнаў рублёў (165 тысяч даляраў). Менавіта столькі пераможца таргоў гатовы заплаціць за 14,6 соткі ў вёсцы Крыжоўцы. Калі сума будзе выплачаная, то яна стане рэкорднай за апошні год, піша onliner.by.

Дзялянка ў Крыжоўцы знаходзіцца ў 14 кіламэтрах ад МКАД і размешчаная на вуліцы Дачнай у маляўнічым месцы побач з лесам. З інжынерных камунікацый без праблем можна прылучыць электрычнасць. На лот прэтэндавалі 13 заяўнікаў, аднак, калі кошт перасягнуў 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў, торг працягнулі толькі два чалавекі. Калі кошт прывабнага кавалку зямлі дайшоў да 1,75 мільярда, адзін з іх саступіў.

Раней сёлета самы вялікі кошт продажу надзела на аўкцыёне ў Менскім райвыканкаме склаў 909 млн рублёў. Столькі заплацілі за 15 сотак у вёсцы Ляскоўка Бараўлянскага сельсавета.

Павышаную цікавасць выклікаў сёння і лот №12 - 15 сотак у Старым Сяле. На яго прэтэндавалі 16 чалавек. У выніку надзел падаражэў са 150 да 532 млн рублёў ($50 331). 8 чалавек падалі заявы на дзялянку ў Ратамцы - лот №5. Падчас таргоў ён падаражэў да 730 млн рублёў ($69 063). Аграгарадок Хацежына - яшчэ адное папулярнае паселішча ў прыхільнікаў загараднага ладу жыцця - і гэтым разам пацвердзіў высокую рынкавую вартасць сваёй зямлі. 16,6 соткі пайшлі з малатка за 471,5 млн рублёў ($44 615).

Наступны аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць дзялянак у Менскім раёне адбудзецца 10 кастрычніка. На ім будуць прапанаваныя зямельныя надзелы ў населеных пунктах Дзегцяроўка, Ратамка, Дубінкі, Самуэлева, Абчак, Грабёнка, Чурылавічы, Гатава, Ашмянцы, Сялюты, Старое Сяло, Хацежына, Касачы, Рогава, Забалоцце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках