29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Чым даражэйшыя цыгарэты, тым людзі менш п'юць

10
Навукоўцы: Чым даражэйшыя цыгарэты, тым людзі менш п'юць

Чым даражэй каштуюць тытунёвыя вырабы, тым менш людзі выдаткоўваюць грошай на трункі.

Да такой высновы прыйшлі амэрыканскія навукоўцы з Універсітэта Вашынгтона, якія наважылі прасачыць за тым, якія наступствы цягне за сабой павелічэнне кошту цыгарэт, піша rosbalt.ru.

Законы ў ЗША забараняюць курэнне ў замкнёных памяшканнях (акрамя асабістага жытла грамадзян), а таксама прадугледжваюць больш высокія падаткі на цыгарэты, што ўжо прычынілася да падаражання тытунёвых вырабаў. Даследнікі з Вашынгтона пацвердзілі, што гэтыя жорсткія захады дасягнулі тых мэт, якія ставіліся іхнімі стваральнікамі - колькасць курцоў у краіне моцна знізілася. Прычым іх менш у тых штатах, дзе дзейнічаюць самыя жорсткія абмежаванні.

Але выявілася таксама, што падвышэнне кошту цыгарэт прычынілася да падзення попыту на алкагольныя напоі. Так, павелічэнне сярэдняга кошту тытунёвых вырабаў на 20% выклікала падзенне продажу піва на 4%, а моцных трункаў на цэлых 11%. Гэта значыць, курцы, мяркуючы з усяго, уважаюць за лепшае ашчаджаць на алкаголі, каб аплачваць куплю цыгарэт. І толькі спажыванне віна ніяк не звязанае з ростам кошту цыгарэт. Як мяркуюць экспэрты, гэта звязана з тым, што асноўнымі спажыўцамі віна акурат з'яўляюцца не курцы, а больш здаровыя і адукаваныя грамадзяне, якія ўжываюць віно мерна дзеля прафілактыкі і задавальнення.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках